Дынаміка эканамічнага развіцця краіны – найпершы клопат кіраўніка нашай дзяржавы. Скрупулёзна, грунтуючыся на ўласных уражаннях, ён збірае інфармацыю, каб затым прааналізаваць яе і вызначыцца ў тактычных захадах для стратэгіі станаўлення і далейшага ўзыходжання. Не такога імпэтнага, як камусьці бы жадалася. Апошнюю акалічнасць Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў у час наведвання адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі трактарны завод». Гаворачы аб жорсткай канкурэнцыі на сусветным рынку. А таксама аб эканамічнай аснове палітычных ператрусаў. «Нафта, прыродны газ, металы, канчатковая рэалізацыя тавараў – там інтарэсы і асноўныя грошы… Нам у гэты складаны час, сярэдняй па памеры дзяржаве, трэба выстаяць, вытрымаць, захаваць краіну, вытворчасці і працоўныя калектывы».
Некалькі галоўных, лёсавызначальных не толькі для трактаразаводцаў, тэзісаў супрацьстаяння неспрыяльным на гэты час абставінам прагучала з вуснаў Прэзідэнта. Аб абароне ўнутранага рынку і ўласных вытворцаў. Аб прэвентыўных мерах адносна бар’ераў экспарту нашых вырабаў на Захад («Мы іх папярэдзілі: вы закрыліся ад нас, мы закрыемся ад вас. І паглядзім, як вы праз Балтыку і Украіну гандляваць будзеце»). Адзін з тэзісаў – меры для барацьбы з папулізмам. Іх лідар звязвае з кантролем над цэнаўтварэннем. Пралангіраваць рост зарплат сёння пакуль праблемна. Затое можна «збалансавацца так, каб цана не захліснула зарплату».
Здаровае нутро працоўнага калектыву непазбежна павінна быць захавана, але ў ім не месца разгільдзяям і дармаедам, – лічыць Прэзідэнт. Як карозія раз’ядае метал, так і лянота, абыякавасць псуюць маральны дух любой чалавечай супольнасці. Спыніў механізатар у полі пасяўны агрэгат, выцягнуўшы з кішэні спяцоўкі цыгарэту – і, даводзілася назіраць, у яго, як правіла, знаходзіліся паслядоўнікі. Гэта вельмі тыповы прыклад. Разгільдзяйства – рэч шматаблічная і, ва ўсіх сваіх праявах, шкодная для функцыянавання сацыяльнага арганізму. Гэтак жа, як і наша «бесталковасць, безгаспадарчасць і неарганізаванасць». Аб чым таксама падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву МТЗ заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Адзін з прапанаваных ім тэзісаў аздараўлення эканомікі – актывізацыя пераводу камунальнага транспарту на газаматорнае паліва. Падобная акцыя, згодна яго слоў, нават пры пераводзе дзясятай часткі наяўнай тэхнікі, дасць эканомію ў дзясяткі мільёнаў долараў. Хачу зазначыць, што гэта актуальнае для эканомікі нашага раёна пытанне абмяркоўвалася на вытворчай рабочай нарадзе ў раённым выканаўчым камітэце. Згодна даручэння старшыні райвыканкама, састаўляецца графік пераводу тэхнікі прадпрыемстваў камунальнай уласнасці на газаматорнае паліва. І, як засведчыў начальнік аддзела эканомікі Міхаіл Малевіч, рыхтуецца на гэты кошт распараджэнне кіраўніка раённай выканаўчай улады.
Адна рабочая паездка, усяго адна сустрэча – і колькі тэм для роздуму планавым і фінансавым службам краіны, для канструктыўных дзеянняў дзяржаўнага апарату… Усеабдымнасць лёсавызначальных для народа рашэнняў – такая яна – галоўная місія прэзідэнцкай улады.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов