Штодня магу з балкона назіраць, як засяроджана змагаецца з травой і з уласнай стомай суседка з дому насупраць. Немаладога веку жанчына, яна адной з першых выйшла ў так званы гародчык, што на правах уласнасці ёй ніякім чынам не належыць. Так, сотка пустой зямлі каля дома.
– Яшчэ будуць маразы, – перасцерагалі добразычліўцы.
– От ужо апантаная… – Мімаходзь, нібы пра сябе, кідалі раўнадушныя.
А яна толькі прыязна ўсміхалася тым і другім, корпалася ў зямлі, далікатна кранаючыся вільготнага грунту і ладзячы з яго малюсенькія – паўметра на паўметра, градкі. Праз які час з іх вылузнуліся белыя гарлачыкі крокусаў – і «няверцы» міжволі запавольвалі крок, цешачыся на гэтыя веснавыя першацветы, узгадаваныя чалавечай любоўю і да зямлі, і ўвогуле – да ўсяго жывога. Адзін толькі эпізод з нашай акаляючай рэчаіснасці, але і ён можа служыць яскравай ілюстрацыяй слоў, сказаных Прэзідэнтам Беларусі на нарадзе па ўдасканальванні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель: «Пры гэтым хачу зазначыць: на зямлі павінен быць ідэальны парадак. Гэта наш брэнд, гэта наш твар. Хто б у нашу краіну не прыязджаў, адзначае нашу гармонію з прыродай…» У маштабнасць мыслення дзяржаўнага дзеяча такога высокага рангу нейкім чынам уплятаецца светаадчуванне простай беларускай жанчыны. Менавіта з такіх непрыкметных носьбітаў эстэтычных пачаткаў, закладзеных у нашым нацыянальным менталітэце, і пачынаецца рэалізацыя ўсіх праектаў добраўпарадкавання, якія прымаюцца ўжо на дзяржаўным узроўні.
Кветкі і ўся дэкаратыўная аздоба зямлі – рэч вельмі далікатная. Яна не можа прыжыцца, пусціць карані на пустэчах, дзе пануе безгаспадарчы хаос. «Зямельныя рэсурсы – гэта найвялікшая каштоўнасць для любой дзяржавы», – падкрэсліў на вышэйназванай нарадзе Прэзідэнт. Яны павінны выкарыстоўвацца эфектыўна. А карані любові закладваюцца разам з насеннем кветкавых кампазіцый у гародчыках, на газонах і на клумбах нашых паселішчаў, рукамі працавітых і шчырых людзей. Найбольш – жанчын, якім прыродай наканавана несці ў свет прыгажосць.
Ведай, нават калі гэты свет
Упрыгожыў хоць кветкай
ля плоту, –
Ты найперш, як ні дзіўна, –
паэт,
Хто яшчэ ты – дык гэта ўжо
потым.
Радкі належаць пяру Міколы Кутаса, вядомага ў нас на Вілейшчыне паэта. І наўрад ці патрабуецца да іх каментарый.
Марыя КУЗАЎКІНА

Упрыгожыў хоць кветкай ля плоту, –
Ты найперш, як ні дзіўна, – паэт,
Хто яшчэ ты – дык гэта ўжо потым.
Радкі належаць пяру Міколы Кутаса, вядомага ў нас на Вілейшчыне паэта. І наўрад ці патрабуецца да іх каментарый.
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов