На нядзельнай імшы парафіяне касцёла Узвышэння Святога Крыжа маліліся за спрыяльнае надвор’е падчас вялікай усенароднай дзеі пад назваю жніво. Акумулюючы энергію людскіх душаў, малітва гучала пад сутарэннямі храма, прагнучы быць пасланай нябёсам. Яна так і рэзаніруе ў маёй свядомасці, калі еду ў вёску за чарговым матэрыялам для раёнкі, менавіта з сюжэтамі жніўнай пары. Далягляд адчыняе бурштынныя палеткі, дзе выспеў-наліўся колас. Менавіта яму суджана здзейсніць жыццёвы калаварот, выпеставаць у сваім улонні зярнятка, каб стала яно хлебам. Без волі Усявышняга нішто не дзеецца на зямлі: ні валасінка з нашай галавы не падае, ні зерне не прарастае. А менавіта яму суджана ствараць дабрабыт людскі і прыгоства зямлі.
…За маёй бацькоўскай хатай адразу распачынаецца поле. Часцей іншых культур на ім каласавала збажына. Я магла часамі назіраць за зялёнымі хвалямі, якія ганяў па свежай руні свавольны вятрыска. Цікаўнасць вымушала нагінацца долу і глядзець, як вылузваецца аднекуль знутры гонкай сцяблінкі кволы каласок, зморшчаны і падобны на тварык нованароджанага дзіцяці. Вядома, гэта параўнанне прыйшло да мяне значна пазней, разам з пасціжэннем фізіялагічнай сутнасці чалавека.
А пасля на збожжавым палетку ўспыхвалі блакітнымі зоркамі васількі. Сярод пругкіх каласоў прабіваліся цэлыя лагчыны, аздобленыя іх пяшчотным святлом. Тады яшчэ, у гады майго маленства, пэўна, не існавала такое паняцце, як хімпраполка. Па крайняй меры, і сталы, і падаконнікі нашага сціплага жылля, устаўленыя букетамі, адлюстроўвалі сінь васільковых нябёсаў.
Да гэтага часу, хоць дзясяткі год прайшло, чакаю, калі на ўзмежках загарацца васількі. Збіраючы кветкі, слухаю шоргат каласоў, удыхаю водар збожжавай нівы і, як жывыя, паўстаюць перада мной дарагія абліччы, якім ужо ніколі не знайсці прытулак на гэтай зямлі. Мае продкі, бацькі неслі ў сваіх сэрцах вечную да яе любоў. І многа год таму пранізвала іх душы малітва-заклінанне да Боскай міласці: хлеб наш надзённы дай нам сёння… Будзь літасцівым, Неба, да выніку хлебаробскіх турбот. Благаславі высакародства Чалавека, якому адчынена вялікая тайна хлеба.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов