Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«Калі над радзімай пажары шугалі»…

У гэтыя веснавыя дні ўсе мы жывём у прадчуванні важнай для кожнага даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Амаль у кожнай беларускай сям’і – свая памяць пра тое ліхалецце, свой боль пра блізкіх людзей, што загінулі ў віхуры вайны. Праходзяць дзясяцігоддзі, а памяць пра тыя часы жыве.

У вучняў Сцешыцкай і Даўгінаўскай сярэдніх школ, якіх вы бачыце на здымках, у гэтыя дні важная і адказная місія – навесці парадак ля помнікаў гераічным землякам, якія загінулі ў ваенныя гады. Помнікі ў аграгарадку Даўгінава, вёсках Саланое, Руччо, Ваўкалатка, брацкая магіла на яўрэйскіх могілках сталі ў гэтыя красавіцкія дні месцамі, дзе школьнікі актыўна папрацавалі. Стараліся ўсе, бо кожны ўсведамляў, наколькі важную справу рабілі разам. І, напэўна, думалася пра тых герояў, пра той грозны час, калі, як пісаў беларускі паэт Максім Танк, «над радзімай пажары шугалі і неба гуло ад грымот…». Страшны гэта быў час, і наша галоўная задача – памятаць пра перажытае і не дапусціць паўтарэння падобнага.

Ірына БУДЗЬКО/Фота Іны КАБАНОВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 149 queries