Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Яны стварылі прыгажосць. Даведаліся, хто мае дачыненне да гэтага

Напрыканцы 2024 года гарадскі парк зазіхацеў: з’явілася дадатковае асвятленне ў выглядзе новых слупкоў-ліхтарыкаў паабапал паркавай алеі, а ў адноўленай лесвіцы ад адгляднай пляцоўкі ўніз, да Віліі, цяпер свеціцца кожная прыступка. «Цемнавата ў парку» – пра гэта не раз падчас сустрэч з кіраўніцтвам раёна казалі віляйчане. Заўвагі не засталіся без адказу і падмацаваліся канкрэтнымі дзеяннямі.


Да гэтага маюць дачыненне многія – і работнікі жыллёва-камунальнай службы, і прадстаўнікі арганізацый горада. Аднаўленнем агляднай пляцоўкі займаліся работнікі ўчастка «Добраўпарадкаванне» Вілейскай ЖКГ Алег Арцем’еў, Аляксандр Кляшняк, Віталь Мехаў, Анатоль Аніскевіч. Яны ж манціравалі і лесвіцу, якая была зроблена работнікамі Вілейскага рамонтнага завода. Зварачнымі работамі займаўся Сяргей Сялюн са ЖРЭУ. А над асвятленнем «чаравалі» электрыкі Вілейскай ЖКГ – Уладзімір Валынец, Ігар Чычын, Сяргей Бяганскі. Дарэчы, у першы дзень, калі было ўключана новае асвятленне, каля аднаго з аб’ектаў мы сустрэлі Уладзіміра Валынца з дачушкай.

«Увесь дзень працаваў, каб людзям было зручна і прыгожа, а цяпер вось з дачкою прыйшлі паглядзець, што атрымалася», – пракаменціраваў ён.

У той жа дзень каля гасцініцы запрацаваў і «ветлівы» ліхтар – ідэя належыць дырэктару Вілейскай ЖКГ Віктару Паўлоўскаму. Ліхтар стаў яшчэ адной «фішкай» горада, які паступова мяняе сваё аблічча, робячыся больш прыгожым, і гэта адзначаюць як мясцовыя жыхары, так і госці Вілейкі.

Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 149 queries