Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Вілейцы прайшла жнівеньская педагагічная канферэнцыя

Напрыканцы жніўня педагогаў Вілейшчыны  – вопытных і маладых  – аб’яднала адно мерапрыемства, на якім, па традыцыі, падводзяцца вынікі і абмяркоўваюцца планы. Сёлета месцам сустрэчы стала Вілейская гімназія №2, якая, адзначылі ўсе, перад пачаткам новага навучальнага года зайграла новымі фарбамі.

Гасцей установа адукацыі сустрэла фотазонамі і тэматычнымі пляцоўкамі, дзе былі прадстаўлены педагагічныя напрацоўкі і знаходкі Вілейшчыны.

Не засталіся без увагі маладыя педагогі, чый шлях у прафесію толькі пачынаецца. Для іх была арганізавана дыялогавая пляцоўка «Малады спецыяліст: перспектывы развіцця ў сістэме адукацыіі Вілейскага раёна», мадэратарам якой стала Паліна Ганчар, а гасцямі  – намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Людміла Сляпцова, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага райвыканкама Вольга Артышэвіч, старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Валынец, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Дзіяна Камінская, а таксама прадстаўнікі «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка».

Вельмі важна размаўляць с моладдзю на іх мове, накіроўваць на прафесіянальным шляху, ведаць патрэбы, чуць хвалюючыя пытанні і дапамагаць вырашаць іх – у нашым раёне кожны на сваім месцы гатовы зрабіць крок насустрач маладому спецыялісту, запэўніла Людміла Сляпцова. Пытанні адаптацыі на першым рабочым месцы, падтрымкі і прафесійнага росту педагогаў закранулі іншыя спікеры. А прадстаўнікі банкаўскай сферы зрабілі акцэнт на тых магчымасцях, якія іх установы гатовы прадставіць менавіта гэтай катэгорыі работнікаў. Маладыя, актыўныя, пазітыўныя – такое ўражанне пакінулі пра сябе маладыя спецыя­лісты.

Пасля мерапрыемства перамясцілася ў актавую залу гімназіі, дзе адбылося пленарнае паседжанне раённай педагагічнай канферэнцыі. На важных пытаннях спынілася начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Вілейскага райвыканкама Вольга Артышэвіч  – ад падрыхтоўкі да навучальнага года да навацый, якія сёлета будуць уведзены. Граматамі рознага узроўню і падзякамі былі адзначаны работнікі сферы адукацыі, а таксама шэфскія арганізацыі, якія дапамаглі і дапамагаюць вырашаць «школьныя» пытанні ўстановам адукацыі раёна. Урачыстае меропрыемства завяршылася канцэртам Уладзіміра Высоцкага, лірычныя кампазіцыі ў яго выкананні нікога не пакінулі раўнадушным.

Таццяна ШАРШНЁВА. Фота аўтара

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 188 queries