Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Там, дзе клён шуміць…

Узгадала пра гэта дрэва, некалі апетае ў знаё­май многім песні, зусім не з-за лірычнага настрою. У рэдакцыю прыйшло пісьмо ад жыхароў дома №77 па вуліцы Лаўрыновіча і дамоў №№12, 14, 16 па Юбілейнай. Размова ў лісце якраз і ідзе пра клён.

«Просім пасадзейнічаць, каб адпаведныя службы ўбралі вялізны клён, які расце паміж дамамі №77 па вуліцы Лаўрыновіча і прыватнымі дамамі №№12, 14, 16 па Юбілейнай, – напісана ў лісце. – Гэта дрэва шмат гадоў таму неабдумана пасадзіў адзін з былых жыхароў дома №77, і цяпер кожны год яно засмечвае не толькі тэрыторыю гэтага дома, але і падворкі прыватных, засяваючы агароды гаспадароў маладым параснікам».

На фотаздымку вы бачыце той клён, пра які ідзе размова. Ці можна яго зрэзаць? Адказ кампетэнтнага спецыяліста надрукуем у адным з бліжэйшых нумароў.

Ірына БУДЗЬКО/Фота з рэдакцыйнай пошты

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries