Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Першых вадзіцеляў-тысячнікаў на жніве-2025 віншавалі на Вілейшчыне

Першых вадзіцеляў-тысячнікаў на жніве-2025 віншавалі на Вілейшчыне: працоўнай перамогай адзначана штодзённае выкананне сваіх абавязкаў Алегам Седым і Уладзімірам Лубнеўскім, якія працуюць у ААТ «Новая Вілія» прамысловы ўчастак «Даўгінава».

Наш візіт трапіў якраз на абед, які хлебаробам прывозяць у поле. Працэс адладжаны да драбніц: прыгатаваныя ў даўгінаўскай сталовай стравы едуць на палі, дзе ў гарачую пару, выкарастоўваючы кожную пагодлівую часіну сёлетняга нестабільнага лета, шчыруюць працаўнікі. «Кормяць смачна, усяго хапае!» – даюць высокую адзнаку арганізацыі харчавання хлебаробы,
адказваючы на пытанне карэспандэнта.

Падзячныя словы ад старшыні райвыканкама Анатоля Завацкага, яго першага намесніка-начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Сяргея Зубеля, старшыні Вілейскага раённага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыны Супрановіч, падарункі і, канечне, музычны падарунак у выкананні Сяргея Рудніцкага – такой была невялікая паўза падчас гарачага рабочага дня.

“Дзякуй за няпростую працу, прафесійнае майстэрства і самаадданае служэнне выбранай справе” – згадзіцеся, пачуць такія словы кожнаму прыемна.

А падзяка, як вядома, стымулюе да лепшага выканання сваіх абавязкаў. І людзі стараюцца, спадзеючыся перш на сябе, на свае стараннасць і прафесіяналізм, а не толькі на нябесную канцылярыю.

Вынік вадзіцеляў-тысячнікаў Алега Седага і Уладзіміра Лубнеўскага, на кабінах МАЗаў якіх ужо красуецца гаваркая лічба 1000 – не мяжа, і хутка жніво-2025 назаве новыя імёны пераможцаў.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 188 queries