Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Наталля Кажура – ініцыятыўны сацыяльны работнік, які абслугоўвае людзей у пяці населеных пунктах Хаценчыцкага сельсавета

У шумным рытме сучаснага жыцця часта забываюцца тыя, хто штодня, непрыкметна і самааддана дапамагае тым, каму дапамога вельмі патрэбна. Такім чалавекам з’яўляецца Наталля Кажура, сацыяльны работнік Вілейскага ТЦСАН. Там Наталля Сцяпанаўна працуе ўжо 18 гадоў.

Жанчына мае актыўную жыццёвую пазіцыю і прымае ўдзел у грамадскім жыцці цэнтра і сельсавета. Наталля Сцяпанаўна з’яўляецца дэпутатам Хаценчыцкага сельвыканкама, старастай шасці вёсак.

Ініцыятыўны сацыяльны работнік абслугоўвае 13 чалавек у пяці населеных пунктах Хаценчыцкага сельсавета. Яна расказвае людзям пра паслугі і віды дапамогі, што аказваюцца ў цэнтры, пра меры і правілы пажарнай і асабістай бяспекі, праводзіць абследаванні непрацаздольных грамадзян. Наталля Сцяпанаўна дапамагае ў афармленні дакументаў на атрыманне льгот, матэрыяльнай і дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі, у нарыхтоўцы паліва на зімовы перыяд.

Яе падапечныя адзначаюць: яна добразычлівая, чулая і ўважлівая жанчына. І ў цэнтры згаджаюцца: Наталля Сцяпанаўна камунікабельная, тактычная, умее знайсці падыход да кожнага чалавека.

Сацыяльныя работнікі – гэта людзі, якія робяць наш свет больш справядлівым і гуманным. Яны – анёлы-ахоўнікі ў буднях жыцця, якія дораць надзею і падтрымку тым, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.

Соф’я ЦЕРАШ/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 171 queries