Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На Вілейшчыне ўбачылі лебедзя «родам» з Польшчы

У Беларусі – лепш. Так, відаць, вырашыў гэты крылаты «мігрант», які зараз адчувае сябе даволі камфортна на беразе нашай Віліі. На адной назе ў лебедзя – спецыяльнае кальцо, якім арнітолагі адзначаюць пярнатых, адсочваючы шляхі іх міграцыі. На кальцы ёсць адрас польскай арніталагічнай станцыі ў Гданьску, а таксама індывідуальны нумар.

Па гэтым нумары, расказаў нам начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Сабалеўскі, магчыма даведацца, дзе акальцавалі прыгажуна, якое ў птушкі здороўе і колькі ёй год. А некалькі год таму, расказаў Мікалай Георгіевіч, яму давялося бачыць на Вілейшчыне лебедзя «родам» з Галандыі.

Таццяна ШАРШНЁВА. Фота Анатоля УЛІЦКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 147 queries