Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Клопаты аграрыяў: касьба, падрыхтоўка да ўборачнай

Работнікі аграпрамысловага комплексу краіны на 7 ліпеня ўбралі 20,5 тыс. га азімага ячменю (больш за 8 працэнтаў уборачных плошчаў), намалаціўшы 96,4 тыс. т з ура­джайнасцю 47,1 цэнтнера з гектара.

Разам з уборкай ідзе нарыхтоўка кармоў для жывёлы, у прыватнасці, амаль завершаны першы ўкос траў. Беларускія аграрыі выканалі яго на плошчы звыш 1,3 млн га, або 96,8 працэнта ад запланаванага.

У чатырох абласцях першую касавіцу ўжо завяршылі, у Гомельскай яна набліжаецца да фінішу, а ў Віцебскай набірае тэмпы. Усе рэгіёны краіны прыступілі да другога ўкосу траў, усяго на 7 ліпеня ён праводзіўся на 33,1 працэнта плошчаў.
З двух укосаў на 7 ліпеня было нарыхтавана амаль 8,3 млн т сенажу – 59,3 працэнта да плана (у тым ліку ў палімернай упакоўцы 194,2 тыс. т), закладзена ў сховішчы 145,7 тыс. т сена  – 20,2 працэнта да плана і 239,8 тыс. т сіласу (1,16 працэнта).
Нарыхтоўка кармоў сёння на парадку дня і ў вілейскіх аграрыяў. Закончаны першы ўкос траў, прыступілі ўжо да другога.

Праўда, як адзначаюць спецыялісты, травы ў гэтым годзе парадавалі не так, як летась, і гэта зразумела  – так адгукнуліся штукарствы надвор’я. Немалаважная зараз і задача падрыхтоўкі тэхнікі да жніва, якое ўжо зусім блізка. Усе камбайны гаспадарак раёна падрыхтаваны да важнай сельскагаспадарчай кампаніі.

Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 182 queries