Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Касьба траў першага ўкосу разгортваецца ў гаспадарках Вілейшчыны. Аграрыі плануюць нарыхтаваць 109,8 тыс. тон сенажу

У аграрыяў зараз адказная пара – разгортваецца зялёнае жніво, традыцыйны час нарыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі на зімова-стойлавы перыяд. Будзе моцная кармавая база – будуць добрыя прывагі і высокая надоі. Гэта ведаюць усе сяльчане, таму і стараюцца выканаць і перавыканаць планы па нарыхтоўцы кармоў.

А планы даведзены канкрэтныя: перад аграрыямі Беларусі стаіць задача нарыхтаваць больш за дзесяць мільёнаў тон травяных кармоў, доля працаўнікоў сталічнай вобласці ў гэтай лічбе – больш за два мільёны тон.

Андрэй Місуна

Разгортваецца касьба траў першага ўкосу і ў гаспадарках Вілейшчыны, дзе аграрыі плануюць нарыхтаваць 109800 тон сенажу. Актыўна ўзяліся за справу ў адкрытых акцыянерных таварыствах «Чурлёны», «Новая Вілія», «Нарачанскія зоры», філіяле «Юнік-АГРА». Далучаюцца і іншыя гаспадаркі. Абуджаюцца гулам тэхнікі палі, спяшаюцца да траншэй машыны і трактары са скошанай зялёнай масай  – гэта сёння ўжо звыклая карціна для гаспадарак раёна.

Каля сарака працэнтаў плошчаў траў было скошана на 5 чэрвеня ў «Чурлёнах», дзе травы трэба ўбраць на 1400 гектарах. Пра гэта расказаў галоўны аграном гаспадаркі Леанід Холад. Сёлетнія веснавыя замаразкі, канешне ж, адбіліся на якасці траў, адзначыў ён, асабліва на злакавых, аднак добрай вырасла люцэрна.

– На касілцы ў нас заняты Аляксандр Верамей, на граблях – Міхаіл Пашкевіч, падбірае валкі на КВК Пётр Крывіцкі, – пазнаёміў з тымі, хто працуе на зялёным жніве, Леанід Паўлавіч.

А трактарыст Андрэй Місуна ў гэты адказны час заняты адвозкай зялёнай масы. Такі вось корманарыхтоўчы канвеер у «Чурлёнах», і працуе ён зладжана і старанна.

Ірына БУДЗЬКО/Фота Лінды Марціновіч

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 185 queries