Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся

Вадзіцель Максім Воўк з «Юніка-Агра» на абласных «Дажынках» у Заслаўлі быў адзначаны Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама. Момант, калі высокую ўзнагароду ўручаў яму старшыня аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, канечне, маладому чалавеку запомніўся, як і само маштабнае мерапрыемства.

Родам Максім са Сцешыц, скончыў мясцовую школу, потым Беразінскі аграрна-тэхнічны каледж у Маладзечанскім раёне, і, як сам Максім кажа, «дзе нарадзіўся – там і прыгадзіўся». Пасля арміі вярнуўся ў родныя Сцешыцы і прыйшоў працаваць у «Юнік-Агра». Тры сезоны працаваў памочнікам камбайнера на ўборачнай, а гэты сезон – вадзіцелем на МАЗе.

Жывуць яны з мамай у Сцешыцах, Максім – і па гаспадарцы, і па будоўлі першы памочнік, ніякай работы не цураецца.

Часта здараецца чуць, як моладзі то адно не падабаецца, то другое. Максім Воўк не з такіх – і работай задаволены, і жыццём на сяле ўвогуле. Толькі пакуль «палавінку» сваю не сустрэў – моладзі ў вёсцы няшмат. Сёння ў Даўгінаве раённыя «Дажынкі» – чым не нагода для знаёмства с маладым вадзіцелем са Сцешыц?

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 184 queries