Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Без бар’ераў: дзе пара прымаць меры?

Дрэвы – гэта добра, яны робяць кожны населены пункт больш утульным, зялёным і адметным. Але толькі тады, калі яны не шкодзяць лю­дзям.

Сваё меркаванне выказаў наш падпісчык, звярнуўшыся ў рэдакцыю. Месца праблемы – тратуар каля аптэкі па вул. 1 Мая і прадуктовага магазіна недалёка ад гарадскога парку. Якраз пасярод тратуа­ра на невялікай адлегласці ад будынкаў расце дрэва, карэнні якога ўжо паднялі тратуарную плітку: трэба быць вельмі пільным, каб не спатыкнуцца і не ўпасці. Не раз сведкам такіх здарэнняў быў і наш чытач. І небяспека ў гэтым выпадку аднолькавая як для чалавека сталага ўзросту, так і для дзіцяці.

Не трэба чакаць, пакуль хтосьці на гэтым месцы атрымае сур’ёзную траўму – адказным пара прымаць меры. Тым больш, што трафік там насычаны. Мы шмат гаворым пра жыццё без бар’ераў – і гэты адрас праблемы абавязкова трэба ўзяць адказным да ведама.

Таццяна ШАРШНЁВА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 186 queries