Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вольга Мароз: «Маладыя пасталелі, а імёны Насця і Максім сталі суперпапулярнымі»

Многія нашы з вамі важныя жыццёвыя падзеі афіцыйна пацверджаны дакументамі ЗАГС. Начальнік аддзела ЗАГС Вілейскага райвыканкама Вольга Мароз распавяла, што сярэдні ўзрост маладых імкліва набліжаецца да трыццаці, якія імёны выбіраюць сваім дзецям жыхары рэгіёну і навошта маладым дораць кодэкс «Аб шлюбу і сям’і».

– Вольга Аляксандраўна, многія цяпер аддаюць перавагу так званаму грамадзянскаму шлюбу. Як, на вашу думку, афіцыйны шлюб – патрэбная рэч у наш час?
– Вядома, афіцыйны шлюб – вельмі важны. І справа не толькі ў законах, якія ўсё ж даюць значна больш правоў і магчымасцяў для афіцыйнай сям’і. Справа яшчэ і ў традыцыях, парушаць якія нельга. Трэба ўдакладніць, што грамадзянскі шлюб – гэта шлюб, які заключаецца ў органах ЗАГС, а ўсё астатняе, што называюць «грамадзянскім шлюбам», можна назваць «фактычнымі шлюбнымі адносінамі». За перыяд студзень – жнівень 2015 года ў нашым аддзеле ЗАГС было зарэгістравана 233 шлюбы. Думаю, гэта нядрэнны паказчык, які сведчыць пра тое, што маладыя асэнсавана выбіраюць дзяржаўную рэгістрацыю шлюбу.
– Які цяпер сярэдні ўзрост віляйчан, што вырашылі ўзаконіць свае адносіны?
– Шлюбы, можна сказаць, «пасталелі». Зараз маладыя людзі больш свядома падыходзяць да інстытута шлюбу. У асноўным рэгіструюцца ва ўзросце пасля 25-ці. Дарэчы, сярэдні ўзрост мужчын, якія вырашылі ўступіць у шлюб, 30 гадоў, жанчын – 28. Людзі ўжо атрымалі адукацыю, вырашылі пытанні з працаўладкаваннем, а ў некаторых выпадках – і з жыллём. Ёсць і паўторныя шлюбы. Згодна з арт. 18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб шлюбу і сям’і” вызначаны ўзрост, калі дазволена ўступаць у шлюб – 18 гадоў. У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, нараджэннем дзіцяці, а таксама ў выпадку набыцця непаўналетнім поўнай дзеяздольнасці, орган ЗАГС можа знізіць шлюбны ўзрост, але не больш, чым на 3 гады. Максімальны ўзрост, калі дазволена ўступаць у шлюб, законам не абмежаваны. Стаць шчаслівым ніколі не позна.
– Ці здаралася праводзіць выязныя рэгістрацыі?
– Не, але заканадаўствам прадугледжана правядзенне цырымоніі рэгістрацыі шлюбу па-за сценамі ЗАГСа. Выязная рэгістрацыя шлюбу з’яўляецца дадатковай платнай паслугай, якая аказваецца органамі ЗАГСа. Пералік такіх паслуг вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2006 года №1793 «Аб некаторых пытаннях аказання дадатковых платных паслуг органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану». Рэгістрацыя заключэння шлюбу можа праводзіцца ў памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, каля помнікаў архітэктуры, мастацтва і іншых. Выязныя рэгістрацыі – з’ява дастаткова новая. Кожны жадаючы можа выкарыстаць гэтае права. Але хачу абмовіцца, што выязная рэгістрацыя шлюбу праводзіцца ў межах працоўнага часу органа ЗАГС у тых выпадках, калі выезд работніка не перашкаджае дзейнасці ЗАГСа (у тым ліку па забеспячэнню ўрачыстай рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа ЗАГСу).
– Вольга Аляксандраўна, цяпер у модзе тэматычныя вяселлі. Вяртаюцца маладыя да старадаўніх беларускіх традыцый ці аддаюць перавагу заходнім уплывам?
– Большасць жаніхоў і нявест, каб чымсьці вылучыцца сярод астатніх, імкнуцца правесці ўрачыстасць у пэўным стылі. Бываюць вяселлі, якія праходзяць у пэўнай каляровай гаме, калі маладыя і госці прытрымліваюцца аднаго каляровага рашэння, альбо вызначанага стылю. Напрыклад, у мінулым годзе ў нас было вяселле ў стылі гангстараў. Падобныя ўрачыстасці – гэта ўсё ж такі даніна заходняй модзе. Але яны ў нас на Вілейшчыне пакуль не атрымалі належнага развіцця…
– Ці модныя сёння ў віляйчан шлюбы з іншаземцамі?
– Саюзы з замежнікамі ёсць, але іх няшмат. У нас у аддзеле ЗАГС за апошнія восем месяцаў было аформлена 11 такіх шлюбаў, аднак пакуль што толькі з грамадзянамі Расіі і Украіны. Але былі выпадкі, калі нашы грамадзяне заключалі шлюбы і з грамадзянамі Індыі, Італіі, Лівана, Ірака і іншых краін.
– Калі параўноўваць з мінулым дзесяцігоддзем, якія новыя традыцыі з’явіліся ў сучасным вяселлі?
– Вясельныя звычаі складваліся даўно, на працягу стагоддзяў, і, зразумела, мы стараемся прытрымлівацца іх. Выкарыстоўваем народныя традыцыі, такія, як старадаўні абрад ручніка, які заўсёды меў вялікае значэнне, сустрэча маладых з караваем. А нядаўна ў нас з’явілася новаўвядзенне: маладым, якія першы раз уступаюць у шлюб, пры ўрачыстай рэгістрацыі мы дорым кодэкс РБ «Аб шлюбу і сям’і». Гэта робіцца для таго, каб маладая сям’я бліжэй пазнаёмілася са сваімі правамі і абавязкамі, а таксама, каб павышаць ролю і статус сям’і ў нашым грамадстве. Але жыццё прыўносіць нешта сваё, таму з’яўляюцца зусім новыя традыцыі. Часта яны прыходзяць да нас з-за мяжы.
– Вольга Аляксандраўна, сярод моладзі стала модна гуляць вяселлі ў дні магічных лічбаў … Як Вы ставіцеся да «асаблівых» дат?
– Калі людзі вераць у магію лічбаў, то чаму б і не? Часта нашы маладыя хочуць зарэгістраваць шлюб у дзень іх знаёмства, у свой дзень нараджэння, а таксама ў дзень рэгістрацыі шлюбу сваіх бацькоў. Мы не надаём асаблівай значнасці такім датам: галоўнае – шчасце сям’і.
– Пасля ўступлення ў шлюб многія маладыя задумваюцца аб папаўненні сям’і …
– За апошнія восем месяцаў у нас у раёне на свет з’явілася 321 дзіцё: 160 хлопчыкаў і 161 дзяўчынак, з іх дзве пары двайнят. У 2015 годзе першынцы з’явіліся ў 131 сям’і, другіх дзяцей – 130, і 40 дзяцей былі трэцімі і наступнымі дзецьмі ў сем’ях.
– Як маладыя бацькі часцей за ўсё называюць сваіх дзяцей? Назавіце самыя папулярныя імёны.
– З мужчынскіх імёнаў на першым месцы – Максім, Мікіта, на другім – Арцём, Мацвей, на трэцім – Уладзіслаў, Ягор, Іван, на чацвёртым – Аляксей, Міхаіл, на пятым – Раман, Сяргей. У дзяўчынак самыя распаўсюджаныя імёны – Анастасія, Дар’я, Марыя, Кацярына, Сафія. У гэтым годзе зарэгістраваны досыць рэдкія імёны – Герман, Ізмаіл, Назар, Анэта, Багдана, Златарына, Лэйла.
– 2015 год абыходзіцца без сюрпрызаў?
– Цяжка чакаць сюрпрызы ў такой службе, як загс. Гэта адмысловая служба, мне ёсць з чым параўноўваць. Яна сапраўды адрозніваецца ад іншых галін. Тут кожны дзень можна чакаць чагосьці нечаканага. Маладыя, маладыя бацькі – і ў тых, і ў іншых заўсёды маса эмоцый. Часам атрымліваюцца цікавыя карціны, гісторыі. Мы да многага заўсёды гатовыя. І да розных сітуацый, і да вялікай масы людзей. Праходнасць у раённага аддзела ЗАГС вялікая, асабліва ў летне-асенні перыяд.
Кацярына КАРПІК.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 26 queries