Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ваш вечар, выпускнікі

Сустрэча з юнацтвам

Першая субота лютага. Яна адметная тым, што ў гэты выхадны ў школах праходзяць традыцыйныя сустрэчы выпускнікоў. У дарагія сэрцу навучальныя ўстановы збіраюцца тыя, хто калісьці сядзелі тут за партамі, пад кіраўніцтвам мудрых настаўнікаў крочылі па краіне Ведаў. А потым было развітанне са школай, пачалося самастойнае жыццё з радасцямі, расчараваннямі, няўдачамі, перамогамі. Прайшлі гады, дзесяцігоддзі, а школьная пара жыве ў сэрцы і ў гэтыя першыя лютаўскія дні адгукаецца цёпла-настальгічнымі ўспамінамі.

Касцяневіцкай сярэдняй школы, якую я ў свой час закончыла, ужо зараз не існуе. Пра яе засталася толькі памяць у сэрцах выпускнікоў. Памяць светлая, удзячная, на ўсё жыццё.

Суботнім вечарам, разабраўшыся з дамашнімі справамі, я вазьму ў рукі свой школьны альбом, зноў перагледжу дарагія сэрцу фотаздымкі нашага 10 «А», з удзячнасцю ўспомню сваіх настаўнікаў і аднакласнікаў. Такім будзе мой вечар сустрэчы з выпускнікамі і з маім далёкім юнацтвам.

Ірына БУДЗЬКО

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries