Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Усе ж мы людзі

Неабыякавасць, высвятляецца, бывае розная. У гэтым упэўнілася яшчэ раз, разбіраючы звароты нашых чытачоў у рэдакцыю. Узяць, да прыкладу, пытанне добраўпарадкавання і аховы навакольнага асяроддзя. Віляйчанін Аляксандр Науменка гэту праблему выказаў у вершаванай форме. Вось яго радкі:
У нашего подъезда кустик  рос,
И рос давно, с момента  заселенья,
Переносил и стужи,  и мороз
И всем дарил весною  настроенье.
Но вот беда с ним  приключилась –
Сосед купил себе  стеклопакет,
Он проявил к растению  немилость –
И нашего кусточка  больше нет.
Как был красив в часы  цветенья,
Какой был у подъезда  аромат!
Мы ощущали воздух  наслажденья,
Об этом скажут все – и стар, и млад.
Как можно было руку  на красу поднять,
Срубить такой живой  букет..?
Мы будем кустик долго  вспоминать,
А красоту заменит нам стеклопакет.

Такая вось сітуацыя ўсхвалявала Аляксандра Іванавіча. І, напэўна, не толькі яго, а кожнага нераўнадушнага чалавека.
А вось яшчэ адзін прыклад. Людзі жывуць у звычайным шматпавярховым доме. Стаянкі паблізу няма, таму той, хто прыязджае да кагосьці, ставіць машыну непадалёк ад вокнаў першага паверха. Гэта, зразумела, стварае пэўныя нязручнасці іншым жыхарам дома: то нехта вельмі позна пад’едзе, то рана ад’язджае, а то доўга газуе… Хто з нас не сутыкаўся з падобным… А ў тым доме, пра які я вяду гаворку, асабліва нецярплівы жыхар вывесіў на дзверы таблічку з пагрозай: хто, маўляў, паставіць машыну пад вокнамі і будзе перашкаджаць іншым, той можа не ўбачыць уранні на аўто нумарнога знака. Здымуць і ўсё. І падпісаўся сур’ёзны чалавек: «Домаўпраў».
Што тут скажаш, таксама нераўнадушны чалавек. Але, як мне здаецца, нераўнадушша тое з нейкім нядобрым адценнем. Так і хочацца спытаць: а па-чалавечы размаўляць з аўтаўладальнікамі не спрабавалі? А не шкодзіла б. Упэўнена, што дамовіліся б і зразумелі. Усе ж мы людзі…
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 40 queries