Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Пра дырэктара двара і начальніка мятлы

У №24 газеты быў замешчаны матэрыял старшыні раённага Савета дэпутатаў Наталлі Радзевіч «Дзе вы, вулічкамы і дамкамы?», у якім яна прапаноўвала віляйчанам абмеркаваць пытанне дзейнасці органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. І сапраўды, кожны з нас павінен клапаціцца, каб наш горад быў дагледжаным і прыгожым, каб і віляйчан, і прыезджых гасцей радавалі чысціня, парадак у кожным куточку Вілейшчыны. Разумею, што дасягнуць такога не так проста – для гэтага патрэбны агульныя намаганні і гаспадарская неабыякавасць. А пачынаць трэба з малога: кожнаму – з адказнасці за даручаную справу і з неабыякавасці. Няхай турбуе нас не толькі парадак у сваім двары, але і «нічыйныя» вуліца, плот, двор…
У рэдакцыю прыйшоў ліст ад жыхаркі дома 55 па вуліцы Талстога Валянціны Сурвіла. Вось што яна піша: «Хочацца праз газету падзякаваць дворніку Але Пучко, якая прыбірае тэрыторыю ля нашага дома. Гэта вельмі працавітая і добрасумленная работніца. Без перабольшвання, Ала Сафронаўна – узор беларускай жанчыны-працаўніцы: як бы рана ні падняўся, у двары ўжо ўсё чысценька прыбрана. Значыць, наша Ала Сафронаўна ўжо папрацавала. Заўважаю, што жыхары дома, бачачы такія адносіны да працы свайго дворніка, таксама стараюцца падтрымліваць парадак. Думаю, выкажу думкі ўсіх іх, падзякаваўшы Але Сафронаўне за сумленную працу і пажадаўшы ёй усяго найлепшага ў жыцці».
Ёсць цудоўныя радкі ў вілейскай паэткі Таццяны Цвятковай:
Облетевшей листвы  догорают костры.
Я – директор двора  и начальник метлы.
Есть и в призрачной власти  услада,
Раз командую я  листопадом.

Думаеце, яны пра восеньскія клопаты дворніка? Альбо у іх – нейкае прыніжэнне гэтай прафесіі? Памыляюцца тыя, хто так думае. У гэтых радках – пра сумленныя, адказныя адносіны да сваёй справы і пра тое, што нават у самым простым, звыклым, ёсць рамантыка.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 126 queries