Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Ішла Каляда, калядуючы…

Ёсць такія традыцыі, без якіх свята – не свята, якія маюць умоўны статус апошняга інгрэдыенту чароўнасці, надаюць адчуванне аўтэнтычнасці і ўпэўненасці, што ўсё будзе добра.

Калядкі. Калядкі не пачуеш у нейкі іншы перыяд года, напрыклад, летам.Гэта было б смешна. Толькі на Ражаство і Новы год нашы продкі пяклі Ката, цягнулі Каляду на дуба, збіраліся на вячоркі ды гульні – калядавалі. І сёння гэта традыцыя моцнай повяззю злучае нас з нашымі продкамі.

У першай гарадской школе педагогі імкнуцца пераказваць дзецям народныя традыцыі, вучаць маладое пакаленне з павагай ставіцца да сваёй культурнай спадчынай. Адным з такіх педагогаў з’яўляецца Зоя Міхайлаўна Бабарыка. Менавіта пад яе кіраўніцтвам працуе у школе гурток народных традыцый “Спадчына”, які з задавальненнем наведваюць вучні з дрогага да сёмага класаў.

Пад час Калядаў не толькі дзеці, але і дарослыя вераць у цуды. Адзін з такіх цудаў маглі бачыць жыхары нашага горада 8 студзеня: групу моладзі з казой і зорканошай. Здавён захаваўся звычай абыходзіць паселішча з каляднымі песнямі, віншаваннямі, найлепшымі пажаданнямі. Такая традыцыя да нашых дзён жыве ў нашым горадзе. Яна нагадваем нам пра тое, што мы духоўна і маральна багаты народ.

І ў гэты год цуд звяршыўся.

Тамара Томкавіч, педагог-арганізатар сярэдняй школы №1 г.Вілейкі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 26 queries