Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Весела і цікава павіншавалі з надыходзячым Новым годам і нагадалі аб бяспецы

28 снежня ў Палацы культуры і на плошчы Ленiна работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Дзед Мароз і Снягурка правялі фінальнае мерапрыемства акцыі «Бяспечны Новы год!». З насельніцтвам удзельнікі акцыі вялі жывую гутарку: віншавалі з надыходзячымі святамі, нагадвалі правілы бяспекі, распаўсюджвалі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Дзеці з вялікім цікаўнасцю падыходзілі да Дзеда Мароза і Снягурцы, а дарослыя ўсміхаліся і рабілі фотаздымкі на памяць. Дзед Мароз віншаваў усіх з надыходзячым Новым годам, нагадваў аб правілах бяспекі ў навагоднія святы, аб правільнасці выкарыстання піратэхнікі, і са свайго спецыяльнага мяшка даставаў памятныя і карысныя сувеніры.

Усмешкамі і добрым настроем былі забяспечаны ўсе ўдзельнікі акцыі!

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 42 queries