Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Новы год для Карпавічаў

У пераднавагоднія дні святочныя мерапрыемствы ладзіліся ў кожным куточку нашага раёна, ва ўсіх вёсках і аграгарадках. Не выключэннем стала вёска Карпавічы, куды па просьбах мясцовага насельніцтва завітаў аўтаклуб.

Яшчэ некалькі месяцаў назад, калі старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец сустракаўся з насельніцтвам у кожным сельскім Савеце раёна, жыхары Карпавічаў сярод іншага выказалі жаданне, каб ім арганізавалі святочнае мерапрыемства на Новы год.

Справа ў тым, што мясцовы клуб зачынены тут ужо колькі гадоў, хаця ранней і навагоднія, і іншыя мерарыемствы адзначаліся шматлюдна і весела. Некалі, нават, абрад калядавання ў Карпавічах здымала тэлебачанне. Але час ідзе, колькасць пастаяннага насельніцтва змяншаецца, таму і многія ўстановы паступова зачыняюцца. Пажаданне насельніцтва старшыня райвыканкама ўзяў пад свой асабісты кантроль, вось і перад самым Новым годам у Карпавічах «высадзіўся» цэлы творчы дэсант аўтаклуба Цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

Сярод гасцей былі мастацкія калектывы Ільянскага, Даўгінаўскага, Язненскага, Вязынскага, Людвіноўскага, Лукавецкага сельскіх дамоў культуры, а таксама выставы-продажы дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва ад Крывасельскага Дома культуры. Дзед Мароз і Снягурка, казачныя героі стварылі жыхарам Карпавічаў сапраўдны святочны настрой. Больш гадзіны над вескай звінелі песні, смех ад гульняў і карагодаў. Сапраўдным сюрпрызам стаў праведзены гараскоп на 2020 год, пад час якога кожны глядач атрымаў яшчэ і салодкія падарункі.

Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 194 queries