Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Чалавек года Міншчыны

Ён ведае, калі губляе апошнія пялёсткі кураслеп, калі сонечным дываном кладуцца на лясныя прагаліны дзьмухаўцы і дружна, з неўтаймаваным буяннем, пачынае квітнець чаромха. Лес для Паўла Касяка, дырэктара Вілейскага доследнага лясгаса, што для дбайнага гаспадара – уласны дом, дзе кожны куточак дасканальна прыбраны, а кідкі каларыт сялібы выдае заклапочанасць яе насельнікаў.
Павел КасякНаш лясгас – доследны. А гэта значыць, ён служыць базай для гаспадарчай і навуковай адпрацоўкі метадаў догляду лясных культур, назіранняў за акліматызацыяй і поводзінамі найбольш экзатычных у нязвыклым для іх асяроддзі. Напрыклад, тых самых кедраў. Легенды ходзяць пра іх лекавыя якасці. І небеспадстаўныя. Атрымаць у гадавальніку пасадачны матэрыял кедра – гэта была ідэя Паўла Паўлавіча. Цяпер ужо рэалізаваная. Растуць, набіраюцца новых сіл юныя дрэўцы.
Акрамя клопату аб стане флоры і фауны, лясгас займаецца і вытворчай дзейнасцю: лесанарыхтоўкамі і дрэваапрацоўкай. А тэхналогіяй вырабу дранкі, што выкарыстоўваецца ў выглядзе паліва на вілейскай Міні-ТЭЦ, зацікавіліся і замежныя вытворцы.
Поспех калектыву, як правіла, абумоўлівае пазіцыя кіраўніка: яго дальнабачнасць, інтуітыўнае адчуванне новага. Усімі гэтымі якасцямі ў поўнай меры валодае Павел Паўлавіч Касяк. І ўсё ж, як Номинация производственная деятельность "Человек года Минщины-2010"сам прызнаецца, званне «Чалавек года Міншчыны» было для яго прыемнай нечаканасцю. А для землякоў, калег па працы, – радаснай падзеяй. Як кажуць, ведай нашых!
Марыя КУЗАЎКІНА.
Фота Таццяны ШАРШНЁВАЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 189 queries