Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Інфармацыйная гутарка аб бяспецы…

13 снежня намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Віталь Аркадзьевіч Пякурын сустрэўся з работнікамі «Вілейскі раён газазабеспячэння» філіяла ПУ «Маладзечнагаз».

Падчас грунтоўнай гутаркі, Віталь Пякурын сканцэнтраваў увагу прысутных на прычынах пажараў у жылым фондзе, неабходнасці іх своечасовага выяўлення і ліквідацыі. Не засталіся без абмеркавання пячное і газавае ацяпленне, правілы эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, небяспеку курэння ў жыллых памяшканнях ў стане алкагольнага ап’янення, трагічныя наступствы пакідання дарослымі малых без нагляду і дзіцячая свавольства з агнём, а таксама захаванне правілаў пажарнай бяспекі ў час навагодніх святаў.

— Цяпер праходзіць акцыя » Бяспечны Новы год!» для таго, каб папярэдзіць пажары і гібель людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, – адзначыў намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. – Так, як пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў.

Распавядаючы прысутным аб прычынах пажараў у дамах і кватэрах, Віталь Аркадзьевіч падкрэсліў, што толькі своечасовая ліквідацыя парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі можа мінімізаваць рызыкі ўзнікнення пажараў.

Прыводзячы прыклады выратавання людзей і цэлых сем’яў з дзецьмі дзякуючы ўстаноўленым аўтаномным пажарным апавяшчальнікам, спецыялiст прадэманстраваў прынцып дзеяння прыбора і настойліва рэкамендаваў прысутным абсталяваць жыллё простымі ў эксплуатацыі і эфектыўнымі ў выпадку пажару апавяшчальнікамі. А вось для гаджэтаў работнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС прапанаваў ўсталяваць прыкладанне МНС Беларусі «Дапамога побач».

Пасля прагляду навучальнага фільма «Пажарная бяспека ў адміністрацыйных будынках», у завяршэнні мерапрыемства, прысутныя падзякавалі ратавальнікаў за сустрэчу, у рамках якой яны абнавілі свае веды і праведзеную віктарыну.

S. Было прыемна! Што падчас інфармацыйнай гутаркі, знайшліся свядомыя грамадзяне, якія ўсталявалі на свае тэлефоны – мабільны дадатак МНС Беларусі «Дапамога побач».

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 140 queries