Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Бяспечнае свята…

Новы год – адзін з самых любімых святаў у дзяцей і дарослых. Але, на жаль, як паказвае практыка, у гэты пераднавагодні перыяд рэзка павялічваецца колькасць пажараў і траўмаў, атрыманых у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, якія ўзнікаюць з-за парушэння элементарных правілаў, заклікана Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!».

Таму работнікі Вілейскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у першую чаргу паклапаціліся аб пажылых людзях. У рамках акцыі наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Вілейскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

– Мэта рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з наступствамі. – нагадала спецыяліст, – бо перад навагоднімі святамі народ імкнецца купіць што-небудзь смачнае да святочнага стала, падарункі для блізкіх людзей пад елку, і, набывае разнастайныя салюты, ракеты, бенгальскія агні і хлапушкі. Упрыгожыць сваё свята і зрабіць яго вясёлым хочацца ўсім. У крамах велізарны выбар падобнай прадукцыі. Аднак, жадаючы забаў, людзі часта забываюць пра элементарную асцярожнасць і атрымліваюць сур’ёзныя траўмы.

Работнік МНС прывяла нямала выпадкаў, калі ракеты заляталі на балконы і, прабіўшы шкло, станавіліся прычынай пажару. Таму набываючы піратэхнічныя вырабы варта памятаць пра тое, што яны траўма – і пажаранебяспечныя.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі радыя гутарцы і віншавання з надыходзячымі святамі.

Вілейскі РАНС

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 57 queries