Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Будуем новы мікрараён

IMGA0775Вілейскія будаўнікі прыступілі да ўзвядзення новага мікрараёна «Паўночны-2». Тут размесцяцца 19 шматпавярховак, у якіх атрымаюць жыллё больш за тысячу сямей. Па колькасці жыхароў новы мікрараён стане такім жа, як Чыркава, а мо і болей.

Спачатку на паўночным ускрайку пачалі будаваць 80-кватэрны дом «ЖБСК-21» – яго ўзводзяць работнікі ПМК-185. Першую фундаментную падушку па традыцыі заклалі выканаўца і заказчык, дырэктар прадпрыемства Мікалай Глушонак і старшыня кааператыва Раман Навойчык.
Прараб Канстанцін Жук, які кіруе работамі на аб’екце, да ўзвядзення новага мікрараёна ставіцца спакойна:
– Нічога тут дзівоснага, звычайная работа. Мы будавалі не адзін дом у горадзе, сюды прыехалі пасля «100-кватэркі» на вуліцы Незалежнасці.
Да канца года, па разліках спецыялістаў, пачнецца будаўніцтва трох дамоў. Работнікі ПМК-185 ужо прыступілі да «васьмідзесяткі», іх калегі з ПМК-186 будуць узводзіць 60-кватэрны дом, а ПМК-195 зоймецца «саракоўкай». Увесці ўсе тры пабудовы ў эксплуатацыю плануюць у другім паўгоддзі 2010 года.
– Сёння практычна падрыхтаваны ўсе камунікацыйныя сеткі, – расказвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сталыга, – каналізацыяй займалася ПМК-88 і калектар складаецца з трох аб’ектаў.
Спецыялісты «Водаканала» на «Паўночным-2″ прабураць ажно тры свідравіны. Адна з іх ужо амаль гатова. Спецыялісты кажуць, што вада адсюль – ці не лепшая па якасці ў горадзе. Пытанне аб асвятленні новага мікрараёна таксама вырашана. Жыхары прыватных дамоў, што месцяцца побач з будучымі шматпавярхоўкамі, ужо адчулі святло не толькі ў сваіх дамах, але, дзе-нідзе, і на вуліцах. Пяціпавярхоўкі» будзе саграваць прыродны газ, а ў кожнай кватэры атрымае прапіску індывідуальны прыбор уліку.
Увогуле, будаўніцтва новага мікрараёна будзе ажыццяўляцца сіламі ўсіх будаўнічых арганізацый горада. Напрошваецца думка аб талацэ, якая мела месца ў даўніну. Нешта падобнае адбываецца і цяпер – новы мікрараён будуем разам.
Анатоль ЗАНКАВІЧ, фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 188 queries