Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

«У коле сяброў» у Вязыні

Традыцыйная сустрэча выязной творчай брыгады, у складзе якой былі супрацоўнікі аўтаклуба Вілейскага Палаца культуры і калектыў «Бабіна лета», нядаўна адбылася з жыхарамі Вязыншчыны. Тут прайшла цікавая праграма «У коле сяброў», падчас якой самадзейныя артысты парадавалі вяскоўцаў песнямі, танцамі, падзяліліся добрым настроем.

Атмасфера ў сельскім Доме культуры панавала асаблівая – святочна-урачыстая, добразычліва-цёплая. Трэба было бачыць, як цёпла сустракалі гледачы артыстаў, якія, дарэчы, не проста «адпрацавалі» запланаваную праграму, але і з задавальненнем выконвалі песні, якія заказвалі гледачы. І была атмасфера ўсеагульнага свята, калі людзі ў зале самі станавіліся артыстамі – падпявалі, танцавалі разам з імі, актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах… Было светла і хораша, і прысутным зусім не хацелася разыходзіцца. Напрыканцы артыстаў шчыра запрасілі прыязджаць зноў.

Ірына БУДЗЬКО/Фота прадастаўлена Людмілай ЛЯШКОВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 141 queries