Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Валерый Віктаравіч абслугоўвае абанентаў па ўсім раёне…

Валерый Занкавіч працуе электраманцёрам ліній электрасувязі і правадного вяшчання Вілейскага раённага вузла электрасувязі Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» трыццаць тры гады. Тэрмін дастатковы, каб нацешыцца сваёй работай, неаднаразова падумаць, што яе трэба мяняць. А, нарэшце, зразумець – шчаслівы, што некалі абраў менавіта яе.

На месца электраманцёра іжанец Валерый прыйшоў адразу пасля службы ў арміі. Ды так і застаўся. Калі не лічыць трохмесячнага тэрміну навучання у сталіцы ды армейскай службы, што прайшла у Эстоніі, з роднай Іжы хлопец далёка не ад’язжаў. Аб чым ані не шкадуе, бо ў тлумным горадзе жыць бы не змог. «Неяк думаю, а мо б і прызвычаіўся? Але навошта? Тут прастор, прыгажосць родных краявідаў, добрая праца», – дзеліцца думкамі Валерый Віктаравіч.

Праца ж яго, па ўласных назіраннях, змянілася поўнасцю. Першапачаткова яго бралі кантраляваць паветраныя лініі сувязі. Гэта была асноўная задача маладога электраманцёра.
– Лініі радыёфікацыі былі значна ніжэй электрычных сетак. Як навальніца пройдзе, ведаю: зараз пасыплюцца званкі – абарвалася лінія. Тады мая праца была нашмат больш цяжкая фізічна. Цяпер лягчэй, але новае абсталяванне патрабуе значна больш ведаў, пры тым іх пастаянна патрэбна абнаўляць, бо телекамунікацыйныя прылады вельмі хутка мяняюцца. Раней галоўнае было трэск і шум у тэлефоне убраць, а гэта значыць – кантакты на лініі пракантраліраваць, дзе раз’ядналіся – аднавіць. Зараз такіх праблем менш, затое з’явіліся больш спецыфічныя, і ліквідаваць іх можа толькі вузкі спецыяліст.

Змянілася і працоўная геаграфія, цяпер Валерый Віктаравіч абслугоўвае абанентаў не толькі па Іжанскім сельскім савеце, але па ўсім раёне. Кожны дзень на ранішнай нарадзе электраманцёры атрымліваюць адрасы, дзе патрэбна іх дапамога.

Сёння Валерый Занкавіч і яго калегі занятыя заменай медных ліній на оптавалаконныя, якія праводзяць інтэрнэт большай хуткасці ў дамы сяльчан. Яны значна больш функцыянальныя і надзейныя. Таксама ён падключае новых абанентаў: усталёўвае тэлекамунікацыйныя прыстасаванні, вучыць карыстацца новых кліентаў. І, канешне, даглядае і калі патрэбна рамантуе медныя лініі электрасувязі.

Сетку электрасувязі свайго раёна адказнасці – вёсак Іжанскага сельскага савета – ніхто лепш за гэтага чалавека не ведае. Таму і кансультуюцца з ім «новыя» вяскоўцы: ці ёсць тэхнічная магчымасць правесці правадны тэлефон або патрэбна разлічваць на бесправадную сувязь? Сам электраманцёр Занкавіч карыстаецца звычайным наборам паслуг «Белтэлекама» – пакет тэлепраграм, інтэрнэт, тэлефон. З той толькі розніцай, што ТV-пакет падключаны да двух тэлевізараў, хаця і гэта паслуга даступная для ўсіх абанентаў.

Ірына ТРУБАЧ/Фота Веранікі СТАЦІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 28 queries