У першую нядзелю кастрычніка адзначаюць сваё прафесійнае свята людзі, якія ўсё сваё жыццё прысвячаюць дзецям. Намеснік начальніка Вілейскага РАНС Анатолій Стрэж павіншаваў настаўнікаў Вілейшчыны с прафісійным святам і ў рамках акцыі «Моладзь за бяспеку!» уручыў падзякі.
— З сардэчнай цеплынёй і душэўным хваляваннем ад імя Вілейскага аддзела па надзвычайных сітуацыях віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка! У сістэме адукацыі раёна працуюць адказныя, адданыя сваёй справе людзі. Таму сёння мы з пачуццём шчырай удзячнасці звяртаемся да тых, дзякуючы каму захоўваюцца старыя і з’яўляюцца новыя традыцыі, запальваюцца «зоркі» ў сценах нашых устаноў адукацыі. Гэтае свята звязана для ўсіх нас са шчырай падзякай настаўнікам за іх самаадданую працу, з нашымі надзеямі на падрастаючае пакаленне, на іх мэтанакіраванасць, прагу да ведаў на карысць нашай краіны.Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, таленавітых і працавітых выхаванцаў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўсёднага добрага настрою!
Анатолій Аляксандравіч выказаў падзяку настаўнікам, якія актыўна ўдзельнічаюць ў мерапрыемствах і акцыях бяспекі, дапамагаюць ў падрыхтоўцы дзяцей для ўдзелу ў абласных мерапрыемствах.
А мы яшчэ раз віншуем настаўнікаў з іх прафесійным святам і спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!
Вілейскі РАНС