Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Вілейскія ратавальнікі: «У цэнтры ўвагі — дзеці»

На другім этапе рэспубліканскай прафілактычнай акцыі » У цэнтры ўвагі – дзеці!», якая стартавала 19 жніўня на Вілейшчыне, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях распавядалі аб бяспецы на школьных лінейках, класных гадзінах і бацькоўскіх сходах, а таксама праводзілі ўрокі бяспекі ў агульнаадукацыйных школах горада і раёна.

Ратавальнікі разам з дзецьмі паўтаралі асноўныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць, каб пазбегнуць бяды, і ўспаміналі, як правільна распавядаць пра сітуацыю пры паведамленні на » 101 » або «112». Усе вучні з упэўненасцю называлі нумары тэлефонаў службы выратавання і паслядоўнасць перадачы інфармацыі аб тым, што здарылася. Заключным этапам заняткаў для школьнікаў стаў алгарытм дзеянняў пры эвакуацыі, спачатку вусна, а потым і практычна: спакойна і зладжана пакідалі свае навучальныя класы і лакалізаваліся ў бяспечнай зоне.

Вілейскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 50 queries