15 жніўня ў выставачнай зале ім. Н. Ю. Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея адкрыецца часовая экспазіцыя“Філатэлія” з фондаў музея.
Самыя старажытныя звесткі аб пошце адносяцца да Асірыі і Вавілона. Як выдома з гісторыі людзей, якія жылі ў гэтых старажытных краінах, пісалі клінапісам на гліняных таблічках. Пасля абпальвалі таблічкі з тэкстам пісьма, яе пакрывалі слоям гліны, на якой пасля пісалі адрас атрымальніка. У антычныя часы людзі пісалі лісты на васкавых таблічках, якія складалі разам і абвязвалі шнурком. На шнурок ставілі пячатку адпраўшчыка.
Сапраўднымі заканадаўцамі мод у пачтовай справе лічацца англічане. Менавіта ў Англіі з’явіўся першы канверт і першая марка.
На тэрыторыі Расіі першыя канверты з шэмпелямі з’явіліся у 1845 годзе. Імператар Мікалай ІІ зацвердзіў новаўвядзенне ў выглядзе аплаты пачтовых паслуг для гарадской пошты. Прыем лістоў у канвертах са штэмпелямі ажыцяўляўся гаспадарамі лавак, дзе месціўся прыемны пункт карэспандэнцыі. У 1848 годзе ў Маскве і Санкт-Пецярбургу з’яўляюцца паштовыя скрыні. Цяпер для таго, каб адправіць пісьмо не трэба ісці на паштамт або звяртацца да лавачніка, можна скарыстацца паштовай скрыняй у любы час.
На змену штэмпелю –прыходзіць прыгожая мастацкая паштовая мініацюра — марка. У 1840 годзе парламент Англіі прыняў прапанову Роулена Хілла аб увядзенні ў паштовую практыку спецыяльных марак.
Філатэлія — калекцыянаванне знакаў паштовай аплаты — паштовых марак, этыкетак, цэтлікаў, каляндарных і спецыяльнае гашэнне (штэмпеляў), штампаў і інш, а таксама канвертаў і паштовак-картак з гэтымі знакамі -. надрукаванымі або налепленымі.
Сёння выдаюцца філаталістычныя каталогі, арганізуюцца нацыянальныя і міжнародныя выстаўкі, друкуюцца артыкулы аб філатэліі у спецыялізаваных часопісах і іншых выданнях.
Усе хто цікавіцца гэтым накірункам калекцыяніравання, чакаем на нашай часовай экспазіцыі “Філатэлія” ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча г.Вілейка пл. Свабоды,1.
Старшы навуковы супрацоўнік ДУ ВКМ
Мячкоўская М. І.








