Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Конкурс «Вілейскія ўзоры» соберет вместе любителей плетения из лозы и соломы

У рамках фестывалю “Уха-фэст – 2019” ў Вілейскім раёне 17 жніўня адбудзецца рэгіянальны конкурс майстроў саломапляцення і лозапляцення  “Вілейскія ўзоры”.

КОНКУРС МАЙСТРОЎ САЛОМАПЛЯЦЕННЯ

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца майстры саломапляцення, навучэнцы студый і гурткоў саломапляцення, прадстаўнікі ўсіх катэгорый насельніцтва незалежна ад узросту і роду асноўных заняткаў, якія валодаюць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі саломапляцення на аснове народных мастацкіх традыцый.

Конкурс складаецца з дзвюх частак:

Першая: конкурс-выстава гатовых работ, прывезеных майстрамі на свята.

Другая: конкурс на хуткасць і якасць пляцення таго ці іншага вырабу адводзіцца тры гадзіны.

Асноўныя паказчыкі, па якіх журы будзе ацэньваць конкурсныя работы: хуткасць і якасць выканання, тэхнічны і мастацкі ўзровень, адпаведнасць традыцыям народнай мастацкай культуры Беларусі. Таму ўсе тэхналагічныя пытанні павінны быць вырашаны загадзя. Удзельнікам конкурсу неабходна правесці работу па падрыхтоўцы сыравіны, дапаможных матэрыялаў, інструментаў.

Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў кожнай намінацыі:

  • за зберажэнне і развіццё традыцый саломапляцення;
  • творчы дэбют у галіне саломапляцення;
  • лепшы саламяны капялюш;
  • лепшы саламяны посуд;
  • лепшыя саламяныя кветкі;
  • лепшы саламяны вянок;
  • лепшая саламяная лялька;
  • лепшая выстава хатніх работ.

КОНКУРС МАЙСТРОЎ ЛОЗАПЛЯЦЕННЕ

У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі ўсіх катэгорый насельніцтва незалежна ад узросту, роду заняткаў, якія займаюцца лозапляценнем.

Конкурс складаецца з дзвюх частак.

Першая – конкурс-выстава хатніх работ.

Другая – конкурс на хуткасць пляцення вырабаў.

Конкурс праводзіцца адначасова па розных намінацыях. Удзельнікі загадзя выбіраюць найбольш прымальную для сябе намінацыю і вызначаюць, з улікам складанасці вырабу і неабходнасці ўкласціся ў адведзены час, характар будучага вырабу:

  • выраб утылітарна-дэкаратыўнага або мастацкага прызначэння з лазы (кошык, кашолка, хлебніца, фруктоўніца, латок) – тры гадзіны;
  • выраб бытавога, утылітарна-дэкатарыўнага або мастацкага характару з іншага (акрамя лазы) матэрыялу (корань, луб, лыка, лучына, дранка, стружка) – тры гадзіны;
  • выраб на хуткасць і якасць пляцення з лазы з круглай плоскай насценнай разеткі-пано або падстаўкі пад посуд – дзве гадзіна.

Кожнаму ўдзельніку конкурсу неабходна мець падрыхтаваны ўласны матэрыял у патрэбнай колькасці, адпаведнага гатунку і якасці, інструмент, прыстасаванні і дапаможныя матэрыялы, якімі давядзецца карыстацца ў час правядзення конкурсу. Майстры могуць загадзя нарыхтаваць абручы, рэбры, стойкі будучага вырабу. Творчыя і тэхналагічныя магчымасці майстроў не абмяжоўваюцца, але пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы будзе ўлічваць беражлівыя адносіны да традыцый, пачуццё меры, мастацкі ўзровень, дасканаласць тэхнікі.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ:

Журы вызначае пераможцаў у кожнай з наступных намінацый:

— за зберажэнне і творчае развіццё традыцый лозапляцення (лепшая хатняя калекцыя);

— за лепшы выраб бытавога, утылітарна-дэкаратыўнага прызначэння з лазы;

— за лепшы выраб бытавога, утылітарна-дэкаратыўнага або мастацкага характару з іншага (акрамя лазы) матэрыялу;

— за хуткасць і якасць пляцення з лазы;

— за арыгінальнасць выкарыстання матэрыялу.


Удзельнікі свята дасылаюць заяўкі ў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна” да 08.08.2019 г. (222417, г. Вілейка,  вул. Вадап’янава, 21, тэл. 56077, vileyka.rmcnt@mail.ru)

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 147 queries