13 ліпеня аграгарадок Вязынь ператварыўся ў фестывальнае мястэчка, якое сабрала шмат творчых людзей і гасцей. У чарговы раз усе сабраліся, каб адсвяткаваць дзень вёскі Вязынь.
Мерапрыемства распачалося з моладзевай праграмы – КоларФэст, які сабраў нямала прыхільнікаў сучаснай музыкі і энергічнай атмасферы.
На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі рэспектабельныя госці: першы намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Анатоль Мікалаевіч Завацкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Фёдаравіч Паўлоўскі, дэпутат раённага савета дэпутатаў Рыгор Рыгоравіч Кулеш.Усе госці павіншавалі вяскоўцаў, узнагародзілі прыемнымі сюрпрызамі лепшых у пэўнай галіне.
Вязынь – гэта годны аграгарадок нашага раёна: славутым і квітнеючым робяць яго людзі, якія тут жывуць. І па традыцыі старшыня Вязынскага сельскага выканаўчага камітэта Ігар Міхайлавіч Судніковіч узнагародзіў лепшых у розных намінацыях: Клімёнак Ніна Міхайлаўна ў намінацыі “Лепшы садавод-агароднік”, Гамолка Пётр Анатольевіч у намінацыі “Майстар на ўсе рукі”, Жаўняровіч Анатоль Паўлавіч у намінацыі “Дапамога аднавяскоўцам – годная справа”, Гарлінская Валянціна Казіміраўна і яе сям’я ў намінацыі “Лепшая гаспадарка”, Журыха Ларыса Іванаўна ў намінацыі “Захавальнік сямейных традыцый”, Гурэвіч Марыя Паўлаўна ў намінацыі “Лепшае падвор’е”,Туровіч Таіса Аляксандраўна ў намінацыі “Лепшае падвор’е”, Сухая Марыя Казіміраўна ў намінацыі “Лепшае падвор’е” і з нагоды 35-годдзя сумеснага жыцця, Клімёнак Наталля Валер’еўна ў намінацыі “Лепшае падвор’е” і з нагоды 50-годдзя.
Здаровы лад жыцця – аснова якаснайжыццядзейнасці і прыклад для грамадзян. У аграгарадку Вязынь ёсць цудоўныя людзі, якія, нягледзячы на свой узрост, займаюцца актыўна скандынаўскай хадзьбой, імкнуцца сваім прыкладам паказаць шляхі да за здаровага і доўгага жыцця:Раіса Канстанцінаўна Філістовіч, Тэрэса-Аліна Вікенцьеўна Пакладок, Раіса Андрэеўна Кіслая, Ніна Аляксандраўна Гладкевіч, Вольга Васільеўна Нарэйка, Ірына Іванаўна Грышан, Аліна Аляксандраўна Шакун, Тамара Генрыхаўна Буслаўская, Данута Станіславаўна Северына. Прадстаўнік маладога пакалення – настаўнік фізічнай культуры Андрэй Валер’евіч Буслаўскі. Усіх гэтых прапагандыстаў здаровага ладу жыцця чакалі салодкія прызы –шкляначкі з мёдам.
Святочная канцэртная праграма была падрыхтавана творчым калектывам Вязынскага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Чарток Наталлі Іванаўны. Заўсёды прыемна бачыць сваіх аднавяскоўцаў (якія ў штодзённай працы дапамагаюць састарэлым, вучаць дзяцей, працуюць у іншых галінах) у незычайнай ролі артыстаў. Захапляльным былі выступленні з удзелам Вяжэвіч Зоі, Нарэйка Алены, Мандрык Алёны, Дуровіч Надзеі, Соніч Святланы, Саўчыца Мікалая. Заўсёды падтрымліваюць пачынанні моладзі і дапамагаюць ім Філістовіч Раіса Канстанцінаўна, СеверынаДанута Станіславаўна. Прыемным сюрпрызам было выступленне народнага вакальнага калектыву “Велея Казачья” пад кіраўніцтвам Марыны Дударчык. Ужо добрай традыцыяй стала выступленне калектыву сцэнічнай работы з агнём “Flame of Life”. Cвята скончылася запальваннем вогнішча і начной дыскстэкай.
Канешне, такія мерапрыемствы збліжаюць сённяшніх аднавяскоўцаў, дапамагаюць убачыць новыя гарызонты магчымасцей, парадавацца за людзей, паказаць сябе. Усе гледачы свята-фестывалю адзначаюць цудоўную падрыхтоўку пляцоўкі свята: і само выступленне, і гандль, і дзіцячыя атракцыёны, і месца для блізкіх сустрэч, і дыскатэка з “жывым” выкананнем нашага земляка Сухога Андрэя. Дарэчы, усе спонсары свята – свае жыхары, іх уклад не аднолькавы, але такі патрэбны і важны для ўсіх нас, вязынцаў. Хочацца назваць імёны тых, хто спрыяў таму, каб свята вёскі было значнай падзеяй: Дуровіч Андрэй Стэфанавіч (кемпінг “Рыбчына”), Вязынскае лясніцтва пад кіраўніцтвам Федзюкевіча Сяргея Уладзіміравіча, гаспадарка “Новая Вілія” – Чарток Рыгор Рыгоравіч, Сухая Алена Уладзіміраўна, Гаўрылік Пётр Філіпавіч, Буслаўскі Павел Леанідавіч, ды і многа іншых – усіх не згадаеш.
Свята адбылося!
Жыхары і госці аграгарадка Вязынь, дэпутат Вязынскага сельвыканкама Вольга Суднік