Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Віляйчане на абласным мерапрыемстве да Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі адбылося ў Нясвіжы

Абласное мерапрыемства да Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі адбылося ў Нясвіжы.

75 год мірнай працы – гэта тое, за што мы ў неацэнным даўгу перад ветэранамі. Праходзяць дзесяцігоддзі, і ўжо памяць кожнай беларускай сям’і аб вайне жыве толькі ў пажоўклых фотаздымках і лістах з фронту дзядоў і прадзедаў. Наша краіна прайшла цяжкі шлях да сваёй незалежнасці. І адным з галоўных выпрабаванняў на гэтым шляху была Вялікая Айчынная вайна. Таму свята вызвалення і Дзень Незалежнасці ўся краіна і ўвесь народ святкуюць з асаблівым значэннем.

Маштабнае абласное свята, прысвечанае вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прымаў Нясвіж. Асноўныя гулянні разгарнуліся ў парку ля музея-запаведніка «Нясвіж», дзе знаходзяцца брацкая магіла і помнік савецкаму салдату, дзе гарыць вечны агонь. Кветкі да манумента ўсклалі кіраўніцтва аблвыканкама на чале з яго старшынёй Анатолем Ісачанкам, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу, грамадскія арганізацыі.

– Нізкі паклон усім тым, хто здабыў перамогу для нашага народа, – адзначыў у сваім віншаванні Анатоль Ісачанка. – Усе мы адзначаем гэтае вялікае свята з пачуццём гонару і павагі да сваёй краіны. На жаль, ветэранаў у нас засталося зусім няшмат – гады бяруць сваё. Але наша галоўная задача – зрабіць усё, каб ветэраны, якія сярод нас, жылі годна. Гэта наша гісторыя, гэта тыя людзі, якія стварылі дзяржаву, адваявалі і аднавілі яе з руін. Няхай подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў натхняе на далейшыя здзяйсненні сучаснае маладое пакаленне.

Вілейская дэлегацыя на чале са старшынёй Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Аленай Чабатар таксама прынялі ўдзел у абласным свяце ў Нясвіжы. Праграма мерапрыемстваў была вельмі насычанай. А ўвечары на гарадскім стадыёне горада загучалі мелодыі ваенных гадоў у выкананні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. На адну сцэну выйшлі папулярныя беларускія выканаўцы, народныя артысты краіны і таленавітыя ўдзельнікі міжнародных песенных конкурсаў, а таксама артысты з іншых краін. Спецыяльным госцем свята стаў расійскі спявак Ігар Нікалаеў, які выступіў са сваёй праграмай. Завяршылася свята акцыяй «Спяваем гімн разам» і залпамі святочнага салюту.

Сяргей ГАНЧАР/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 156 queries