Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Галоўнае – убраць усе своечасова і спарадкаваць

Таго выратавальнага дажджу, які прайшоў на мінулым тыдні, у гаспадарках раёна вельмі чакалі. Вясна выдалася сухою, і гэта, на жаль, адбілася на росце траў… Вось і ў ААТ «Нарачанскія зоры», дзе касавіца распачалася ў дваццатых чыслах мінулага месяца, травы выраслі не такія, як хацелася б.

– Бяднейшыя, калі параўноўваць з мінулым годам, – канстатаваў галоўны аграном гаспадаркі Віктар Драчылоўскі. – Ды тут ужо нічога не паправіш нябеснай канцылярыі. Чатыры здрабняльнікі працуюць у нас на зялёным жніве, і ўжо палавіна плошчаў траў убрана.

У дзень нашага прыезду ў гаспадарку касавіца ішла непадалёк ад Рускага Сяла, па абодва бакі дарогі на Мішуты. Па палях снавала тэхніка, робячы сваю адвечную справу, а па свежых пакосах з важным выглядам нетаропка хадзілі буслы. Прыязджалі і аб’язджалі ўжо загружанымі машыны, адвозілі і парадкавалі скошаную масу. Над палямі плыў прыемны водар свежаскошанай травы… Усё як звычайна, усё як заўсёды.

Для механізатара Сяргея Кубліцкага гэты сезон на касілцы КСР-9,4Л шосты па ліку. Калі магутная тэхніка прыпынілася ля нас, і трактарыст на хвілінку выйшаў з кабіны, пацікавілася, як працуецца.

– Нармальна, – аказаў механізатар і ўдакладніў: – крыху, праўда, не паспрыяла сёлета надвор’е, таму травы бяднейшыя. Але нічога, галоўнае – убраць усе своечасова і спарадкаваць. Тэхніку сваю адладзіў, каб не падводзіла. На нагах з пяці раніцы, бо, самі разумееце, гарачая пара пачалася…
Хвілінны перапынак закончыўся, і Сяргей Кубліцкі зноў ўзяўся за справу. Нейкі час я яшчэ любавалася такой знаёмай карцінкай касавіцы: на фоне блакітнага неба ў промнях сонца плыла магутная машына, падуладная спрактыкаваным рукам свайго гаспадара. За ёй слаліся пакосы, якія праз пэўны час будуць звезены ў сянажныя траншэі, «закансерваваны» ў плёнку (гэтых белых «качулак» вунь колькі ўжо на ўбраных плошчах), каб у стойлавы перыяд стаць паўнацэнным якасным кормам жывёле. А як карову накорміш, такія і надоі атрымаеш. Гэта ісціна, якую ведаюць усе вяскоўцы.

Ірына БУДЗЬКО/Фото автора

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 54 queries