Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Каралеўцах адбылося свята вёскі

22 мая аўтаклуб ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна», Іжскі сельскі клуб завіталі ў вёску Каралеўцы Іжскага сельскага Савета cа святочнай праграмай «Няма ў свеце месца прыгажэй».

Свята вёскі – гэта адна з нямногіх урачыстасцей, калі збіраюцца разам усе жыхары. У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, дзе ён нарадзіўся і вырас, ёсць зямля, якая яго ўскарміла, ёсць калодзеж, вада з якога найсмачнейшая ў свеце. І менавіта сюды імкнецца стомленая рознымі нягодамі душа, бо тут заўсёды светла і добра, ёсць вера і надзея, падтрымка і дапамога. «Агеньчык роднай вёскі і бацькоўскай хаты застаецца ў памяці назаўсёды і не тухне праз гады», – такімі словамі адкрылі свята вёскі загадчык Іжскага сельскага клуба Мая Кулак і бібліятэкар першай катэгорыі Іжскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Наталля Верамей.

Свята спявала і весялілася. І ў гэтым была вялікая заслуга самадзейных артыстаў: вакальнага гурту «Журавінка» Лыцавіцкага СДК, Лізы Шутавай, Крысціны Галыня, Элы Роліч, Аліны і Яўгена Ардзякаў. Яны радавалі ўсіх сваімі выступленнямі і душэўнымі песнямі.

Шмат жыхароў вёскі Каралеўцы ў гэтым годзе адзначаць свае жыццёвыя юбілеі: Занкавіч Ніна Барысаўна – 90 гадоў, Занкавіч Любоў Мікалаеўна – 85, Пашкевіч Марыя Аляксандраўна – 80, Палюшкевіч Фёдар Нікіфаравіч – 75, Кабак Сяргей Мікалаевіч і Папкова Таццяна Міхайлаўна – 60, Круцько Тамара Мікалаеўна – 55 гадоў, Шайко Віктар Мікалаевіч – 50. Віншавальныя словы, падарункі і кветкі для вясковых юбіляраў падрыхтавала старшыня Іжскага сельскага Савета Валянціна Уладзіміраўна Навасёлак.

Мерапрыемства стала сапраўдным святам для жыхароў вёскі Каралеўцы і пакінула добры настрой і незабыўныя ўспаміны.

Людміла ЛЯШКОВІЧ, аўтаклуб ГУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна»

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 33 queries