Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У Даўгінаве ўсталявалі стэнд, прысвечаны гісторыі мястэчка і яго знакамітым землякам

Сябры вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў імя Аляксея Лужынскага 6 мая ўсталявалі ў Даўгінаве стэнд, прысвечаны гісторыі мястэчка і яго знакамітым землякам.

Новы стэнд размясцілі каля мясцовага касцёла на цэнтральнай плошчы сучаснага аграгарадка. Цікавыя гістарычныя звесткі пра само мястэчка, даўгінаўскія кірмашы, даўгінаўскі тракт, розныя гістарычныя падзеі і вядомых асоб змяшчаюцца на стэндзе разам з гістрычнымі фотаздымкамі.

Інфармацыя пра знакамітых землякоў, што нарадзіліся ў самім Даўгінаве і вакольных вёсках, а таксама пра архітэктурныя славутасці: царкву, касцёл, сінагогу, з раней невядомымі архіўнымі здымкамі і дакументамі, напрыклад, такімі, як праект перабудовы касцёла. Кожны, хто цікавіцца гісторыяй свайго краю, госці і турысты знойдуць на стэндзе каштоўную інфармацыю пра адметнасці даўгінаўскай зямлі.

– Гэта ўжо дванаццаты па ліку стэнд падобнага фармату, што мы ўжо ўсталявалі ў шматлікіх мястэчках і вёсках нашага раёна: Касцяневічах, Камена, Касуце, Вязыні, Латыгалі і іншых мясцінах, – адзначыў кіраўнік вілейскай суполкі Дзяніс Канецкі. – Мы шчыра ўдзячны ўсім, хто дачыніўся да гэтай справы: Тэрэзе Канецкай, сябрам суполкі ТАП, аўтарам сайта «Вілейскі ўезд», мясцовай адміністрацыі – словам, усім, хто неабыякавы да сваёй гісторыі.

Сяргей ГАНЧАР/ фота прадстаўлена Дзянісам Канецкім

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 186 queries