Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

“Папяровы бусел” вызначыў пераможцаў – пісьменнікі з Вілейкі і Чэрвеня

Падведзены вынікі Першага рэспубліканскага гумарыстычнага конкурсу “Папяровы бусел”, арганізатарам якога выступіла Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. На працягу амаль паўгода ў горад над Бугам з розных куткоў Беларусі дасылалі свае жартоўныя вершы, карацелькі, эпіграмы, байкі, фельетоны, гамарэскі, апавяданні паэты і празаікі, якія сябруюць з гумарам. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел звыш 100 паэтаў з розных куткоў Беларусі.

Пераможцамі ў намінацыях “Паэзія” і “Проза”  сталі пісьменнікі з Міншчыны – Генадзь Аўласенка  з Чэрвеня і Уладзімір Цанунін з Вілейкі, якія ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі і граматамі. Пазней іх творы будуць апублікаваны ў альманаху “Берасцейская скарбніца”. Фіналістамі прэстыжнага творчага саперніцтва сталі Віктар Сабалеўскі з Узды, Аляксандр Быкаў з Мядзела і Рэгіна Рэўтовіч з Дзяржынска.

peramoga.by

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 187 queries