Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

У канцы жніўня ў СШ №3 Вілейкі будзе адчынены STEM-клас

Пра тое, што сярэдняя школа №3 была выбрана сярод дзесяці іншых устаноў адукацыі Беларусі як кандыдат для адкрыцця сучаснага практыкаарыентаванага STEM-цэнтра, наша газета ўжо пісала. Гэта значыць, што па меры знаходжання спонсарскіх сродкаў на базе школы ў бягучым годзе, а дакладней, як паведаміў дырэктар установы адукацыі Мікалай Гіро, у канцы жніўня, будзе адчынены STEM-клас. Навука, тэхналогіі, інжынерыя, матэматыка – гэтыя накірункі складаюць яго сутнасць і, безумоўна, будуць карысныя вучням. Педагогі ж трапяць у супольнасць актыўных і перадавых настаўнікаў, будуць атрымліваць ад асацыяцыі «Адукацыя для будучага» інфармацыю пра разнастайныя адукацыйныя мерапрыемствы і прымаць у іх удзел.

«Адукацыя для будучага» садзейнічае развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій, менавіта асацыяцыя выконвае арганізатарскую і акумулюючую ролю ў стварэнні STEM-класаў, а спонсары, людзі зацікаўленыя і неабыякавыя, дапамагаюць у набыцці патрэбнага абсталявання.

У красавіку сярэднюю школу №3 наведалі асаблівыя госці – супрацоўнікі асацыяцыі «Адукацыя для будучага» і спонсары – супрацоўнікі ІТ-кампаніі, а ўзначаліў дэлегацыю Аляксандр Хоміч (на здымку справа), дырэктар названай асацыяцыі. Мікалай Гіро прадэманстраваў гасцям памяшканне, дзе будзе знаходзіцца STEM-клас, расказаў аб тым, што ўжо зроблена намаганнямі калектыву школы. Потым Мікалай Мікалаевіч правёў для гасцей экскурсію па школе, а настаўнікі падрыхтавалі мерапрыемства-прэзентацыю, падчас якой госці даведаліся пра сумесныя дасягненні вучнёўскага і настаўніцкага калектываў, пазнаёміліся з іх патэнцыялам і тымі накірункамі дзейнасці, якія сёння актыўна развіваюцца. Сустрэча атрымалася насычанай і карыснай для абодвух бакоў. Супрацоўніцтва працягваецца.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 148 queries