20 красавіка ў Беларусі прайшоў агульнарэспубліканскі суботнік. У Вілейскім раёне да агульнай справы навядзення парадку на зямлі далучыліся ўсе прадпрыемствы і арганізацыі горада і раёна.
Калектывы і людзі выйшлі на вуліцы горада, сельскіх населеных пунктаў, на аб’екты сельгаспрадпрыемстваў, каб працягнуць распачатую ўжо не першы тыдзень працу па навядзенні парадку на зямлі, па добраўпарадкаванню памятных мясцін і воінскіх пахаванняў, месцаў масавага адпачынку. Сотні людзей па ўсім раёне высаджвалі дрэвы, фарбавалі агароджы, добраўпарадкавалі і прыбіралі паркі і набярэжныя, саджалі лес і многае іншае. Не меншы аб’ём спраў на працягу апошніх веснавых тыдняў зрабілі працаўнікі Вілейскага ЖКГ. Па прыкладу працоўных калектываў па ўсяму раёну выходзілі на добраўпарадкаванне і простыя грамядзяне, якія наводзілі парадак каля сваіх падвр’яў. І ўсё дзеля таго, каб усім разам уладкаваць родны край, зрабіць утульнай родную зямлю.


Да сваіх землякоў падчас рэспубліканскага суботніка на Вілейшчыне далучыліся Пётр Міклашэвіч, старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Наталля Жыбуль, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама былы старшыня Вілейскага суда Сяргей Епіхаў, які зараз працуе ў Мінскім абласным судзе. Разам з кіраўніцтвам райвыканкама на чале з Алегам Бегунцом, старшынёй райвыканкама і Аленай Чабатар, старшынёй райсавета, дэпутацкім корпусам яны паўдзельнічалі ў суботніку, пасадзіўшы маладыя сасонкі ў Прыгарадным лясніцтве каля вёскі Даманава. Тут, недалёка ад Вілейкі, у накірунку Маладзечна было высаджана каля 5 тысяч новых дрэўцаў. Кожны, хто працаваў на гэтым аб’екце, адзначыў карпатлівасць, але і велізарную важнасць дадзенай працы.
– З самага дзяцінства я люблю лес, – падзяліўся сваімі ўраджаннямі Пётр Міклашэвіч. – Душа радуецца, калі вакол шмат дрэў, шмат зеляніны. Сёння з вялікім задавальненнем я прымаю ўдзел разам з маімі землякамі ў пасадцы лесу ў сябе на малой радзіме. Бо пасаджаныя намі дрэвы не адзін дзясятак гадоў будуць радаваць віляйчан і гасцей Вілейскага раёна. Прыязджаць на малую радзіму, сюды, на Вілейшчыне, для мяне заўсёды вялікае задавальненне і адпачынак. Часта наведваюся і на родную бацькоўскую сядзібу ў вёску Касута, дзе імкнуся бываць некалькі разоў на месяц. Бываючы на Вілейшчыне, вельмі цешуся, што з кожным годам яна станавіцца ўсё больш прыгожай і добраўпарадкаванай.
Рэспубліканскі суботнік – гэта не проста ўжо традыцыйнае падзея, гэта важная частка ўсіх вясновых мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню, якія праводзяцца ў рамках навядзенні парадку на зямлі і ўладкаванні населеных пунктаў.
– Тое, што віляйчане і знакамітыя выхадцы ўсе разам заўсёды адгукаюцца і робяць значны ўнесак у агульную справу па добраўпарадкаванні роднай зямлі вельмі важна, – адзначыў старшыня райвыканкама Алег Бегунец. – Кожны, хто працуе ўжо не першыя выхадныя, а толькі сёння на суботнік выйшла каля 12 тысяч жыхароў Вілейшчыны, аддае часцінку сваёй душы на карысць агульнай справы. Ад імя райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў дзякую ўсім, хто прычыніўся да агульнай справы навядзення парадку на зямлі – уклад кожнага – гэта утульнасць нашай малой радзімы, а кожны зароблены рубель на праведзеных суботніках пойдзе выключна на тое, каб наш край стаў яшчэ больш утульным і прывабным.
Каля пяці тысяч новых дрэўцаў пасадзілі толькі на субботніку ў Прыгарадным лясніцтве – а гэта пяць тысяч уласнаручна пасаджаных будучых магутных сосен нашых лясоў, што нададуць Вілейскаму раёну яшчэ большую экалагічнасць. Пройдзе некалькі дзясяткаў гадоў і нашыя дзеці тут, пад ужо высокімі і магутнымі дрэвамі, будуць збіраць грыбы і ягады, ладзіць пешыя прагулкі, з гэтых дрэў пабудуюць новыя дамы, будуць вырабляць мэблю і многае іншае.
– Рабіць добрыя справы разам з землякамі – гэта вельмі важна, – адзначыла і Наталія Жыбуль, дэпутат Палаты прадстаўнікоў. – Разам мы робім адну агульную вялікую справу.
Сяргей ГАНЧАР


















