Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Экалагічны выбар: у інтарэсах устойлівага развіцця

У дзяржаўнай установе адукацыі «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця» створана сістэма работы па фарміраванні навыкаў рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў, экалагічнай устойлівасці свайго населенага пункта, пераходу да эканамічных мадэляў энергаспажывання, развіцця партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця. Мэта установы адукацыі — павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ў галіне энерга- і рэсурсазберажэння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз пашырэнне і ўзбагачэнне адукацыйнага асяроддзя.

Ільянская школа на працягу многіх гадоў прымае ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе «Энергамарафон». З 2011 года навучэнцы і педагогі атрымалі шмат дыпломаў конкурсу на раённым і абласным этапах у розных намінацыях. 2018 год не стаў выключэннем. 28-29 сакавіка 2019 года ў Гродне прайшлі фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон-2018», які арганізаваны Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці. У гэты раз конкурс адбыўся пры падтрымцы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, аблвыканкамаў і мясцовых органаў улады.

Адна з галоўных задач конкурсу — выхаванне ў моладзі навыкаў рацыянальнага спажывання энергарэсурсаў, прапаганда беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, распаўсюджванне перадавога вопыту энергазберажэння сярод устаноў адукацыі. Па рашэнні журы конкурсу ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця» узнагароджана сертыфікатам у 10 000 беларускіх рублёў у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыi». Атрыманая фінансавая падрымка будзе накіравана на павышэнне ўзроўню энергаэфектыўнасці школы.

 

Рубрика «Экологический выбор» являются частью мероприятий проекта международной технической помощи «Потребность в эффективном управлении жилищно-коммунальным хозяйством», финансируемого Европейским союзом и реализуемого Международным общественным объединением «Экопартнерство» совместно с общественным объединением по содействию устойчивому развитию Вилейского региона «ЗОВиК».

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 42 queries