г.Вилейка
Фото Марины ПУЦЕЙКО
Возле церкви деревни Речки
Вёска Латыгаль
Для кожнага чалавека паняцце малой радзімы сваё. Для аднаго – гэта месца, дзе нарадзіўся і вырас. Дя іншага – блізкія і родныя людзі, якія жывуць побач. А многія скажуць, што радзіма там, дзе матуля. У кожнага свая праўда. А ёсць людзі, для якіх малая радзіма – гэта духоўная каштоўнасць, справа жыцця, зберажэнне гістарычнай спадчыны. І гэта не проста словы.
Навядзенне парадку на зямлі для некаторых жыхароў Вілейшчыны – гэта не калектыўны суботнік. Гэта жыцёвая неабходнасць. Вось у адзін з вясновых дзён педагогі-ветэраны Латыгальскай школы аб’ядналіся на сяброўскі суботнік, каб ажывіць старадаўні парк каля Мікалаеўскай царквы ў в.Латыгаль. Школы няма ўжо 4 гады, а традыцыя засталася: у былыя часы наводзіць парадак дружна выходзілі усе разам – педагогі і вучні. Гэта традыцыя захавалася дзякуючы выдатным людзям, сапраўдным педагогам, патрыётам сваёй зямлі: Кіслай Марыі Генрыхаўне, Філістовіч Зоі Фёдараўне, Вашкевічам Станіславу Станіслававічу і Любові Мікалаеўне, мясцовай жыхарцы і прыхажанцы Зінаідзе Карнееўне. Вялікі дзякуй вам, мае дарагія!
Алена Свячко, былы дырэктар Латыгальскай школы Алена Свячко