Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Баскетбол: Удачы на «Балтыйскай лізе»!

Напрыканцы лютага ў Магілёве праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па баскетболу сярод юнакоў 1997-1998 г. нараджэння. У складзе каманды Мінскай вобласці выступалі чатыры спартсмены з Вілейкі. Сярод іх – Канстанцін Купцэвіч, які ў дадзены момант з’яўляецца навучэнцам Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. Косця вучыцца ў гімназіі №2, а яго падрыхтоўкай займаецца бацька Валерый Купцэвіч. Астатнія хлопцы – Аляксандр Радзевіч і Дзмітрый Бярозкін – навучэнцы гімназіі №1 «Логас» і Сяргей Жук, вучань першай школы – займаюцца з трэнерам Іосіфам Іваноўскім. Перадстартавыя зборы з камандай праводзіў і адначасова выконваў функцыі трэнера-прадстаўніка каманды Мінскай вобласці настаўнік фізічнай культуры другой гімназіі Валерый Купцэвіч.
ФотоУ стартавай гульні баскетбалісты сталічнай вобласці згулялі ўнічыю з камандай горада Мінска. Але, як вядома, у баскетболе нічыйны вынік не фіксуецца. У дадатковай пяцімінутцы, так званай баскетбольнай латарэі, больш удалымі аказаліся мінчане. У не менш напружанай і драматычнай барацьбе баскетбалісты Мінскай вобласці ўступаюць камандам Віцебскай і Брэсцкай абласцей. Перамог нашых землякоў над камандамі Магілёўскай і Гродзенскай абласцей аказалася не дастаткова, каб апынуцца ў ліку прызёраў Рэспубліканскага першынства. Крыўдна, бо рэальныя шанцы да ўзыходжання на п’едэстал былі.
Па выніках спаборніцтваў арганізатары вызначылі сімвалічныя лепшыя “пяцёркі” зборнай краіны. У склад першай увайшоў Канстанцін Купцэвіч, у другую быў уведзены Сяргей Жук. Выбар арганізатараў не быў выпадковы. Косця стаў лепшым снайперам першынства, за пяць гульняў набраў 178 ачкоў, у сярэднім 36,5 ачка ў кожным матчы. Ён жа паказаў лепшы вынік на трохачковых кідках – чатырнаццаць трапных пападанняў. Заслугоўвае ўвагі і выніковасць Сяргея Жука. Ён у скарбонку каманды прынёс 90 ачкоў, што з’яўляецца дзявятым вынікам сярод усіх удзельнікаў спаборніцтваў.
Канстанцін Купцэвіч і Сяргей Жук увайшлі ў склад зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, якая хутка прыме ўдзел у Міжнародных спаборніцтвах па баскетболу «Балтыйская ліга». Застаецца пажадаць хлопцам удачы!
Сяргей НЯХАЙЧЫК,
фота прадстаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries