Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У Вязыні спявалі гімн разам

“Спяваем гімн разам” — пад такой назвай ва ўстанове адукацыі “Вязынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа” для старэйшых класаў, прайшло мерапрыемства да 25-годдзя Канстытуцыі РБ 15 сакавіка.

У гэты дзень навучэнцы 8 класа, не толькі спявалі гімн, але і атрымалі падарункі ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, А.Р. Лукашэнка, кнігу “Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Павіншаваць маладых грамадзян прыйшоў і старшыня сельскага савета, Ігар Міхайлавіч Судніковіч, які так сама спяваў разам з вучнямі гімн Рэспублікі Беларусь. Віншаванні юныя грамадзяне атрымалі і Алены Аляксандраўны Грыпініч, завуча школы.

Хочацца думаць, што наша школа выхавала сапраўдных грамадзян. Кожнаму з іх, хто атрымаў пашпарт і падарунак, хочацца пажадаць быць дастойным гэтага ганаровага звання, і старацца зрабіць свет вакол сябе яшчэ лепей і  прыгажэй.

Наталля Галубоўская, бібліятэкар

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 29 queries