Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейшчыну наведалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.

Спачатку дэлегацыя накіравалася ў вёску Карэкаўцы, дзе каля каплічкі, узведзенай намаганнямі Пятра Саковіча, у гонар класіка ўкраінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі, а таксама яго блізкага сябра, ураджэнца Вілейшчыны, паэта, філосафа і грамадскага дзеяча Эдварда Жалігоўскага, усталяваны памятны знак. А ў чытальнай зале бібліятэкі сямейнага чытання, дзе сіламі супрацоўнікаў была арганізавана кніжная выстава «Беларускі вянок вялікаму Кабзару», імёны славутых сыноў украінскай і беларускай зямлі прагучалі зноў. Гаварылі пра жыццё і творчасць паэтаў, пра тое, што іх аб’ядноўвае, і тое, як захоўваецца іх творчая спадчына і памяць пра іх сёння. Гучалі і самі творы – пранікнёна, таленавіта, з пачуццём.

Гасцей вілейскай зямлі вітала Алена Чабатар – старшыня раённага Савета дэпутатаў. З прамовай выступіў прадстаўнік Пасольства Украіны ў нашай рэспубліцы Пётр Урублеўскі. Цікавым быў аповед Вольгі Коласавай, навуковага супрацоўніка краязнаўчага музея. Да прысутных звярталася і Галіна Калюжная, кіраўнік Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Запавіт» і намеснік старшыні Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Ватра». У канцы мерапрыемства прымаючая старана і госці абмянялася не толькі цёлымі словамі, але і памятнымі падарункамі.
Сёлета, 9 сакавіка, споўнілася 205 год з дня нараджэння класіка ўкраінскай літаратуры Тараса Шаўчэнкі. Хутка мы будзем адзначаць 205-годдзе з дня нараджэння Эдварда Жалігоўскага, імя якога мае адна з вуліц Вілейкі.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота Веранікі Шабельнай

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 147 queries