Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Наш зямляк — намінант

Заўсёды прыемна распавядаць пра поспехі нашых землякоў, тым больш пра поспехі, дасягнутыя ў міжнародных праектах. 11 сакавіка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася цэрымонія ўшанавання лаўрэатаў міжнароднага літаратурнага конкурса «Прыгода прыходзіць сама — свет без вайны і насілля». Адным з яго намінантаў стаў метадыст аддзелу бібліятэчнага маркетынгу Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Багдановіча Барыс Брацук.
Найбольш частыя тэмы прац конкурсу (і празаічных, і вершаваных) — трагедыя чалавека у сучасным камерцыялізаваным грамадстве, наркаманія, алкагалізм, расавы і рэлігійны параслед. Усё тое, з чым сутыкаецца культура ў век глабалізацыі. А менавіта такія імпрэзы — гэта і ёсць пляцоўка, якая дазваляе сцвярджаць агульначалавечыя, гуманістычныя, маральныя каштоўнасці.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries