Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Супрацоўнік вілейскай міліцыі Юля Асiюк лепш за ўсіх прачытала верш на роднай мове і перамагла ў конкурсе

Група «Моладзь Міншчыны» вызначыла пераможцаў конкурсаў, якія праходзілі  да Дня роднай мовы – на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове «Беларуская мова — крыніца натхнення» і фотаконкурсу-сэлфі «Мая беларуская кніга».

Удзельнікам трэбы было  запісаць свой выступ на камеру і выкласці ў Instagram  відэа сольнага мастацкага выканання песні ці верша на беларускай мове. Другі конкурс прапаноўваў зрабіць  сэлфі з любімай кнігай на беларускай мове з рэкамендацыямі, чаму неабходна прачытаць менавіта гэтую кнігу.

Такім чынам, у фотаконкурсе — сэлфі «Мая беларуская кніга» перамогу атрымала Таццяна Пупкевiч са Слуцкага раёна, са сваёй любімай кнігай раманам «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча.

А ў  конкурсе на лепшае чытанне вершаў і выкананне песень на роднай мове «Беларуская мова — крыніца натхнення» перамагла Юля Асiюк, міліцыянер узвода міліцыі Вілейскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прапаршчык міліцыі  з вершам Івана Лашуткі «Край мой верасовы».

Пераможцы  атрымалі каштоўныя падарункі.

peramoga.by

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 143 queries