Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Калі вы сапраўды іх любіце

У спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшлі спаборніцтвы, арганізатарам якіх выступілі інспекцыя па справах непаўналетніх Вілейскага РАУС, аддзелы адукацыі, па справах моладзі і па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Афіцыйная назва мерапрыемства – спаборніцтвы па фут-залу сярод дзяцей і падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў ІСН.

Цікавы выпадак здарыўся на этапе падачы заявак каманд удзельнікаў. Адзін з прадстаўнікоў з жалем выказаўся: «Прывёў бы дзве каманды, але сярод удзельнікаў малодшага ўзросту няма дзяцей, стаячых на ўліку ІСН. Вось каб на некалькі дзён пазней праводзіўся турнір, быў бы шанс выставіць дзве каманды». У судзейскай калегіі гэты момант вызваў прыліў вясёлых эмоцый.
Існуе правіла – любы негатыў лепш папярэдзіць,чым потым яго выпраўляць. Менавіта з мэтай папярэджання і прафілактыкі правапарушэнняў і былі арганізаваны дадзеныя спаборніцтвы, на якія адкрыты доступ для ўсіх жадаючых.
футзалСем каманд прынялі ўдзел у турніры. У малодшай узроставай групе вырашальнай гульнёй за першае месца стала сустрэча каманд школы-інтэрната і «Маналіт», складзенай з дзяцей, якія займаюцца ў групе фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Практычна ўвесь першы тайм «маналітчыкі» атакавалі вароты школы-інтэрната. Здавалася, аформіць перамогу гаспадарам – справа часу. Між тым, нулі на табло так і заставаліся да сярэдзіны першай паловы гульні. Адна з рэдкіх контратак каманды школы-інтэрната, удар у вароты саперніка – і лік у гульні адкрыты. Нягледзячы на ўсе намаганні, лік 1:0 так і застаўся нязменны – на карысць школы-інтэрната, а з ім – перамога ў спаборніцтвах. Як у вялікім футболе, не забіваеш ты – забіваюць табе. Трэцяе месца ў малодшай групе ў каманды вуліцы Гагарына, якая ў напружанай барацьбе за прызавое месца з лікам 3:2 перамагла каманду школы №1.
У старэйшай групе спаборніцтвы прайшлі пад знакам перавагі футбалістаў каманды вуліцы футзалГагарына, якая і атрымала галоўны прыз. Гульня за другое прызавое месца паміж камандамі трэцяй і першай школ закончылася з лікам 6:5 – на карысць школы №3.
Галоўнае ўражанне, якое засталося ад турніру – станоўчыя эмоцыі, на фоне якіх праходзіла спаборніцтва. Спрыяла падтрымцы гэтага фону самаадданая гульня дзяцей на футбольнай пляцоўцы. Гэта я да таго, што некаторыя скептыкі лічаць сучасных дзяцей абыякавым. Можа, часам нам, дарослым, трэба менш халтурыць у адносінах да іх?
Не ў меншай ступені спрыяльную эмацыянальную атмасферу падтрымлівалі і балельшчыкі, значную частку якіх складалі бацькі юных футбалістаў. З гэтай нагоды прыйшлі на памяць словы, сказаныя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка падчас ІV Усебеларускага сходу: «Калі вы сапраўды любіце сваіх дзяцей, то з малых гадоў прыводзьце іх у басейн, на лёд, на футбольнае поле, у спартзал, проста на прыроду. Няхай займаюцца спортам».
Сяргей НЯХАЙЧЫК,
фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries