Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сартуй смецце гуляючы і атрымай падарункі. Выйшла камп’ютарная гульня, якая навучыць сартаваць смецце

Што пакласці ў змешаныя адходы, а што адсартаваць у пластык? Ці любую паперу варта класці ў макулатуру? Колькі прыродных рэсурсаў можа ўратаваць выкарыстанне другаснай сыравіны? На гэтыя ды іншыя птанні дае адказы камп’ютарная гульня “Сартуем смецце з аленем Лявонам”. Яе стварылі журналісты Hrodna.life разам з праграмістамі вэб-студыі Іквадарт.

Гульня з’явілася ў сеціве 21 лютага. Зараз кожны ахвотны можа спраўдзіць свае навыкі ў сартаванні смецця і нават атрымаць прызы за лепшыя вынікі.

Як гуляць і ў чым фішка?

Гульня мае знаёмую многім механіку “лінія”. Каб адсартаваць смецце для перапрацоўкі, трэба сабраць у вертыкальную ці гарызантальную лінію не менш за тры выявы са смеццем аднаго віду.  Гэта не абавязкова маюць быць аднолькавыя малюнкі. Галоўнае, каб такое смецце ішло ў адзін кантэйнер.

Напрыклад, разам можна сабраць розныя віды другаснай паперы.

А ў кантэйнер з для змяшаных ад’ходаў могуць патрапіць разам вельмі непадобныя рэчы.

Што новага я даведаюся?

Тут усё як у рэальным жыцці. Складанасць таксама павышаецца ад узроўня да ўзроўня. Калі на пачатку гульні трэба ўпарадкаваць 4 віды смецця, то напрыканцы іх ужо больш за дзясятак. За кожную адсартаваную “лінію” удзельнік атрымлівае прызавыя балы. У канцы гульні можна падзяліцца вынікам праз сацыяльныя сеткі.

“Падбіраючы розныя малюнкі ў адну лінію, удзельнік задумаецца – ці можна іх выкідаць разам? А нават калі памыліцца, то гульня падкажа і не дасць аб’яднаць тое, што трэба сартаваць асобна. Такім чынам, удзельнікі напрацуюць звычку задумвацца – як правільна адсартаваць рознае смецце. Спадзяемся, што пагуляўшы, яны змогуць перанесці гэты навык у сваё паўсядзённае жыццё”, – кажа Ірына Новік, аўтарка ідэі гульні.

Як можна выйграць прызы?

Прызы за найлепшы гульнёвы вынік можна будзе атрымаць, падзяліўшыся вынікам з хэштэгам #сартуемзлявонам і #hrodnalife у сацыяльных сетках VK, OK або Twitter.

Сёлета вясною вынікі падвядзём тройчы:

3 сакавіка, у Сусветны дзень дзікай прыроды (удзельнічаюць вынікі, якія будуць апублікаваныя ў сацсетках ад 21.02 да 02.03)

20 сакавіка – у Дзень Зямлі (вынікі ад 03.03 да 19.03)

30 сакавіка, падчас акцыі Гадзіна Зямлі (вынікі ад 20.03 да 29.03).

Удзельнікі, што набяруць максімальную колькасць балаў, атрымаюць прызы ад Hrodna.life.

Источник: hrodna.life

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries