Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Вілейскі краязнаўчы музей запрашае

Адкрыццё фотавыставы «Вілейка: падарожжа ў часе» адбудзецца 20 сакавіка 2011 года ў зале выстаў музея.
На фотавыставе будуць прадстаўлены рэпрадукцыі старадаўніх паштовак і фотаздымкі з відамі г.Вілейкі ад пачатку 20 стагоддзя з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», аўтара цыкла публікацый на старонках газеты «СБ. Беларусь сегодня» і фондаў Вілейскага краязнаўчага музея.
Гэта будзе выстава, па якой сапраўды можна здзейсніць падарожжа ў часе: убачыць мураваныя храмы і маляўнічыя куточкі Вілейкі, паблукаць па яе вузенькіх брукаваных вуліцах і ўгледзецца ў твары людзей, якіх ўжо няма, але яны побач з намі – на фотаздымках.
Гэта пачатак рэалізацыі сумеснага праекта «У пошуках страчанага», у далейшым – падрыхтоўка да выдання кнігі, якую вельмі чакаюць вілейчане. Адметная асаблівасць новай кнігі ў тым, што рэпрадукцыі старадаўніх паштовак і фотаздымкаў будуць суправаждацца сучаснымі фотаздымкамі. Кожны можа параўнаць, як выглядаў той ці іншы куточак нашай Вілейкі, напрыклад, сто гадоў таму і, як выглядае сення.
Гэта сапраўды будзе кніга, з якой можна падарожнічаць у часе і зрабіць прыемны падарунак сваім сябрам.
Чакаем а 12 гадзіне. Пл. Свабоды, 1

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 187 queries