Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

З віляйчанамі ў згодзе само сонца карагодзіць

– Навошта яе паляць? – светлавокая дзяўчынка адарвалася ад пушыстага клубка салодкай ваты і патрабавальна тузала тату за рукаво. Той не адразу знайшоў, што адказаць, назіраючы, як вогнішча, якому належала быць запаленым ад веснавога сонца, спакваля распраўляла на абвугленае шмаццё чучала Зімы. Маладому бацьку трэба было яшчэ падумаць, як прыпаднесці дзіцяці сутнасць абраду, карані якога ўзыходзяць да паганскіх традыцый, калі адухаўляліся аб’екты і паняцці жывой Масленіцапрыроды. А Зіма з’яўлялася сімвалам застыласці і цёмных сіл. Збаўляючыся ад яе путаў, ажывала прырода, пачынала карагодзіць сонца. А разам з ім і людзі ладзілі жывыя карагоды, вітаючы вясну.Часы паганства згінулі ў цемры вякоў. Застаўся абрад гукання вясны, прыгожы, каларытны, які захаваў фальклорны дух з элементамі сучаснай імправізацыі. Па традыцыі, провады зімы ў Вілейцы прыпадаюць на пачатак сакавіка, датасоўваюцца да жаночага свята, першага ў календары вясны.
Ніжні парк, пакаты бераг Віліі, нязвыкла гаманкі, музычны і дымны – гэта каларыт сёлетняга свята. На імправізаванай сцэне – мастацкія калектывы. Па перыметру – духмяныя шашлыкі і масленічныя бліны. Дзеці саслізгваюць са снегавой горкі, гронкамі віснуць на санях, якія цягне спрытны, рахманы конік. Моладзь ладзіць піраміду, каб дацягнуцца да прыза на самым верху гладка адшліфаванага слупа. Пакуль нікому не шэнціць. Піраміда рассыпаецца пад жарты і смех прысутных.
Масленіца – шыкоўнае гулянне, якое народ ладзіць перад вялікім пастом, што папярэднічае велікодным святам. Наеліся масленічных бліноў, аддалі даніну павагі даўняй традыцыі – час падумаць аб душэўным настроі, аб непераходзячым і вечным, тым, што прынесла свету ўваскрасенне на крыжы Сына Чалавечага.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота аўтара

Масленіца

Масленіца

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 185 queries